Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


8-9 ліпеня адбудзецца VIII Усебеларускі фестываль народнага гумару ў Аўцюках і ў Калінкавіцкім раёне

4607 0 20:06 / 04.07.2016
000019_196845_big.jpgПа традыцыі фестываль зноў збярэ самых дасціпных гумарыстаў з усяе Беларусі – з вялікіх гарадоў і малых вёсачак. 
Гасцей свята, вядома ж, аб’ядноўвае уменне ісці па жыцці смеючыся. Калектыўныя і аўтарскія жарты, анекдоты, гумарэскі, прыпеўкі яны прадставяць на суд журы і гледачоў, спадзяючыся на перамогу ў розных намінацыях. Вечарам 8 ліпеня фестываль стартуе на скрыжыванні Малых і Вялікіх Аўцюкоў. Там, як вядома, устаноўлены помнік Каласку і Калінцы – героям мясцовага гумару, жыццё якіх не заўсёды бязвоблачнае. Там непадлёку мясцовыя майстры ўстанавілі лаву прымірэння – з празрыстым намёкам для Каласкоў і Калінак, паміж якімі чорная кошка прабегла.
Фестываль набыў дастатковую папулярнасць, каб выйсці за рамкі сваёй малой радзімы: удзельнікі яго адправяцца весяліць народ таксама ў іншыя вёскі раёна. А самі Калінкавічы на другі дзень стануць эпіцэнтрам свята. На цэнтральнай плошчы ў 11 гадзін раніцы адбудзецца афіцыйнае адкрыццё яго. Не толькі вясковыя аўцюкоўскія падворкі, але з усіх сельсаветаў раёна яны перамесцяцца на вуліцу Першамайскую. Гасціннасць гаспадароў пры гэтым гарантавана. Памятайце, што пропуск на фестываль – праз аўцюкоўскую мытню і загадзя падрыхтуйце арыгінальны жарт.
000019_BF25AF2784FE682043257FD90031A02D_980545 copy.jpgАўцюкоўцы людзі дасведчаныя, яны заўсёды ў курсе важнейшых падзей, што адбываюцца ў свеце, і самі імкнуцца не адставаць ад папулярных сучасных трэндаў. “Алімпійскія аўцюкоўскія гульні”, футбольны паядынак абяцаюць накал эмоцый не меньшы, чым адбываюцца сёлетнім летам на сусветных і еўрапейскіх спартыўных арэнах. Раім таксама не прапусціць конкурс прыгажосці, на якім выберуць “Міс Аўцюкі”. А таксама выставу рэтрамабіляў “Аўцюкоўскія тачкі”, галерэяю “Аўцюкі” – восьмы цуд свету”, прэзентацыю турыстычных маршрутаў «Добра там, дзе нас няма», і шмат чаго іншага – на вуліцы Кірава. У гарадскім парку паспаборнічаюць удзельнікі рэгіянальнага сельскагаспадарчы праекта “Уладар сяла”. На галоўнай сцэне адбудуцца конкурсныя праграмы гумарыстаў і ўзнагароджанне пераможцаў, гала-канцэрт фестывалю з удзелам славутага сталічнага ансамбля “Свята”, вакальнага калектыву “Добрица” з Краснадарскага краю. Пра фінал свята абвесціць феерверк, а маладзёжная дыскатэка прадоўжыцца да ночы. Так што запрашаем за добрым настроем у вясёлыя “Аўцюкі”.
000019_620893_big.jpg
Фото аўтара
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать