Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Праграма свята «Дзень беларускага пісьменства»

7937 0 16:47 / 31.08.2016
31 жніўня — 4 верасня — Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга (Мінск), Свята-Духаў кафедральны сабор — в. Крысава (Дзяржынскі раён) — Святое Поле каля в.Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна — г.Баранавічы — г.п.Чырвоная Слабада (Салігорскі раён) — г.п.Акцябрскі, в.Чырвоная Слабада (Акцябрскі раён) — г.п.Азарычы (Калінкавіцкі раён) — г.Гомель — г.п.Парычы (Светлагорскі раён), г.Светлагорск — г.Жлобін — г.Рагачоў Гомельскай вобласці.
2 верасня
г.Гомель Установа «Гомельская абласная універсальная бібліятэка імя У.І.Леніна» (пл. Перамогі, 2а)
11.00–12.00 Адкрыццё пастаянна дзеючай выставы «Па-сапраўднаму народны», прысвечанай жыццёваму і творчаму шляху народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка (з удзелам беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў). 
12.00–13.30 Урачыстае адкрыццё Х Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2016». 
13.30–14.00 Узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу «Праваслаўе — мая надзея». 
Кінатэатр «Луч» (вул. Кастрычніцкая, 31)
14.00–15.30 Творчая сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Аляксандрам Ленкіным. 
3 верасня
г. Мінск Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)
10.00–12.00 Міжнародны круглы стол «Сугучча: Слова Скарыны ў сучасным свеце» з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў. 
г. Рагачоў Фестываль кнігі і прэсы (адкрытая пляцоўка СДЮШАР № 2) вул.Леніна
12.00–19.00 Павільёны:
— «Сучасная беларуская кніга»,
— «Прэса Беларусі» (экспазіцыя перыядычных выданняў установы «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»),
— «Добрую кнігу — дзецям» (дзіцячая пляцоўка),
— «Слова пісьменніка»,
— «Друкарня XVI стагоддзя».
Праекты:
— кнігі пісьменнікаў-юбіляраў І.Шамякіна, К.Крапівы, І.Мележа, М.Багдановіча, Цёткі
— кнігі — пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў «Мастацтва кнігі».
— выстава папярова-белавой прадукцыі айчынных вытворцаў,
— культурна-асветніцкія заняткі для дзяцей «Пазітыў ад Скарыны».
Святочны гандаль кнігай.
Павільён «Слова пісьменніка» на Фестывале кнігі і прэсы, (вул. Леніна)
15.30–17.30 Конкурс юных чытальнікаў Гомельскай вобласці «Жывая класіка». 
ДУК «Рагачоўскі гарадскі дом культуры» (вул.Луначарскага, 12)
11.30–19.00 Работа выставы «Песня — каштоўны дар» — да 75-годдззя У.Мулявіна. 
12.00–18.00 Навукова-практычная канферэнцыя «Рагачоўскія чытанні».
ДУК «Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка» (Дом кнігі) вул.Леніна,64
11.00–12.00 Тэлемост з г.Кацельнікі (Расія, Маскоўская вобласць), г. Наваград-Валынскі (Украіна, Жытомірская вобласць). 
12.00–19.00 Выстава-прэзентацыя «Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання», прысвечаная знакаваму юбілею айчыннай кніжнай культуры.
12.00–19.00 Выстава краязнаўчай літаратуры «Жывая памяць Рагачоўшчыны». 
12.00–19.00 Выстава літургічных царкоўна-службовых кніг і павучальнай літаратуры «Скарбы царкоўных бібліятэк».
12.00–19.00 Выстава факсімільных выданняў Музея рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібліятэкі.
12.00–19.00 Работа выставы «Ад палескіх імхоў...» — да 95-годдзя І.Мележа.
12.00–19.00 Работа выставы «Я пякучка-крапіва» да 120-годдзя К.Крапівы. 
ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Рагачова» (вул.Леніна, 66)
10.00–11.00 Урачыстая цырымонія надання ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў» г. Рагачова імя А. Каплана.
11.00–12.00 III Міжнародныя Капланаўскія чытанні.
12.00–19.00 Работа выставы мастакоў па выніках пленэру «Рагачоўскія плёсы» (па матывах твораў класікаў-землякоў беларускай літаратуры).
13.00–19.00 Работа выставы «Завуся я толькі Янка Купала».
13.00–19.00 Работа выстаўкі «Геній зямлі беларускай» — да 125-годдзя М.Багдановіча».
13.00–19.00 Работа выставы «Якуб Колас. Жыццё і творчасць».
Кінатэатр «Луч» (вул.Кастрычніцкая, 31)
15.00–16.3018.00–19.30 Арганізацыя тэматычных кінавідэапаказаў «Літаратурная спадчына Беларусі».
ДУК «Рагачоўскі музей Народнай Славы» (вул.Леніна, 58)
10.00–18.00 Работа музейных экспазіцый з фондаў музея Народнай Славы.
10.00–18.00 Выстава сапраўдных работ Анатоля Каплана.
Аграгарадок Журавічы (Дом культуры)
аг. Журавічы, вул. Макаёнка
11.00–11.30 Мітынг памяці і ўскладанне кветак да помніка народнаму пісьменніку Беларусі А.Я. Макаёнку з нагоды 95-годдзя.
11.30–12.00 Экскурсія па музею народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка.
12.00 — 14.00 Міжнароднае літаратурнае свята «На зямлі Макаёнка», прысвечанае 95-годдзю народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка ў рамках Х фестывалю «Славянскія літаратурныя дажынкі-2016» з удзелам беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
Прэзентацыя кніг «Паслядоўнікі Макаёнка. Айчына ў сэрцы і думках», «Атожылкі славянскага камля» і серыі кніг «Гомельскі літаратар». 
Стадыён (вул.Леніна, 51)
10.00 — 16.00 Правядзенне спартыўных мерапрыемстваў. 
Галоўная сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча) вул.Інтэрнацыянальная, 7
19.00–22.00 Канцэрт творчых калектываў вобласці «Прысвячаю табе, Беларусь».
4 верасня
Храм Святога Благавернага князя Аляксандра Неўскага (вул.Саннікава, 11)
08.00–11.00 Пасадка Сада Малітвы. Хрэсны ход да храма Святога Благавернага князя Аляксандра Неўскага. Божая літургія. 
Алея Афганцаў (Алея каля Дома кнігі)
10.00 — 11.30 Пасадка алеі, прысвечанай 10-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Галоўная сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча) вул.Інтэрнацыянальная, 7
12.00–13.30 УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА.
АФІЦЫЙНАЯ ЦЫРЫМОНІЯ АДКРЫЦЦЯ СВЯТА.
МАСТАЦКА-ТЭАТРАЛІЗАВАНАЯ ДЗЕЯ «БЕЛАРУСЬ —СПРАДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ».
Галоўная сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча) вул.Інтэрнацыянальная, 7
13.30–14.00 УРУЧЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ. 
15.30–15.40 Уручэнне прэміі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага».
15.40–16.30 Узнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Золотое перо» «Белой Руси» — 2016«. Канцэрт Аляксея Хлястова.
14.00–14.30 Урачыстае адкрыццё Дома кнігі і кнігарні «Першацвет».
Фестываль кнігі і прэсы (адкрытая пляцоўка СДЮШАР № 2) вул.Леніна
10.00–19.00 Павільёны:
— «Сучасная беларуская кніга»,
— «Прэса Беларусі» (экспазіцыя перыядычных выданняў установы «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»),
— «Добрую кнігу — дзецям» (дзіцячая пляцоўка),
— «Слова пісьменніка»,
— «Друкарня XVI стагоддзя».
Праекты:
— кнігі пісьменнікаў-юбіляраў І.Шамякіна, К.Крапівы, І.Мележа, М.Багдановіча, Цёткі
— кнігі — пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў «Мастацтва кнігі».
— выстава папярова-белавой прадукцыі айчынных вытворцаў,
— культурна-асветніцкія заняткі для дзяцей «Пазітыў ад Скарыны».
Святочны гандаль кнігай.
Павільён «Слова пісьменніка» на Фестывале кнігі і прэсы, вул. Леніна
10.00 — 12.00 Паэтычныя прывітанні пісьменнікаў Гомельшчыны, Бранска, Краснадара, Курска і Таганрога.
14.00 — 16.00 Творчыя выступленні кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнікаў СНД, членаў пісьменніцкіх арганізацый абласцей ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Алея герояў (вул.Леніна)
10.00 — 19.00 Выстава рэгіянальных СМІ Гомельшчыны і прадукцыі паліграфічных прадпрыемствў вобласці «Газетны бульвар».
ДУК «Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка» (Дом кнігі) вул.Леніна,64
10.00–19.00 Выстава-прэзентацыя «Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання», прысвечаная знакаваму юбілею айчыннай кніжнай культуры.
10.00–19.00 Выстава краязнаўчай літаратуры «Жывая памяць Рагачоўшчыны».
10.00–19.00 Выстава літургічных царкоўна-службовых кніг і павучальнай літаратуры «Скарбы царкоўных бібліятэк».
10.00–19.00 Выстава факсімільных выданняў Музея рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібліятэкі.
10.00–19.00 Работа выставы «Я пякучка-крапіва» — да 120-годдзя К.Крапівы.
10.00–19.00 Работа выставы «Ад палескіх імхоў» — да 95-годдзя І.Мележа.
ДУК «Рагачоўскі музей Народнай Славы» (вул.Леніна, 58)
10.00–19.00 Выстава сапраўдных работ Анатоля Каплана.
Дзіцячая пляцоўка (вул. Леніна, парк Піянераў)
10.00 — 19.00 Работа дзіцячых атракцыёнаў.
10.00–19.00 Выступленні дзіцячых творчых калектываў вобласці.
10.00–19.00 Работа выстав дзіцячай творчасці.
Пляцоўка перад ДУК «Рагачоўскі гарадскі дом культуры» (вул Луначарскага, 12)
10.00–19.00 Работа пляцоўкі «Скарбніца светлых з’яў пісьменства»:
— кніжныя выставы «Беларусь літаратурная», «Гомельшчына літаратурная»;
— экспазіцыя «Музей народных пісьменнікаў Беларусі»;
— фотапраект «Кніжныя людзі»;
— «Літаратурны салон пані Яноўскай»;
— выства кніг ручнога вырабу, кніжная майстэрня;
— праекты раёных бібліятэчных сістэм.
10.00–19.00 Выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў вобласці «Горад майстроў».
ДУК «Рагачоўскі гарадскі дом культуры» (вул. Луначарскага, 12)
10.00 — 19.00 Выстава паштовай прадукцыi.
10.00–19.00 Работа выставы «Песня — каштоўны дар» — да 75-годдззя У.Мулявіна.
15.40 Гашэнне маркі. 
16.00 Спектакль ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага» «Пясняр».
ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Рагачова» (вул. Леніна, 66)
10.00–19.00 Работа выставы «Завуся я толькі Янка Купала».
10.00–19.00 Работа выставы «Геній зямлі беларускай» — да 125-годдзя М.Багдановіча».
10.00–19.00 Работа выставы «Якуб Колас. Жыццё і творчасць».
Стадыён (вул. Леніна, 51)
10.00–19.00 Выстава-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і турыстычных паслуг «Гомельшчына турыстычная».
Пляцоўка каля будынка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Рагачоўскага райвыканкама (вул. Леніна, 43 а)
10.00–19.00 Выстава творчых работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Роўныя сярод роўных».
Галоўная сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча) вул. Інтэрнацыянальная, 7
20.00–22.00 УРАЧЫСТАЕ ЗАКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА.
Цырымонія перадачы эстафеты свята.
Канцэрт «Прысвячэнне Песняру».
Фейерверк
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать