Вверх



Ночь музеев-2018 в филиале Ветковского музея в Гомеле

1002 0 10:32 / 21.05.2018

Штогод Філіял Веткаўскга музея запрашае жыхароў і гасцей горада Гомеля спасцігаць таямніцы традыцыйнай культуры менавіта ноччу.


Штогод супрацоўнікі музея выбіраюць і раскрываюць для наведвальнікаў нешта новае і ўнікальнае. На гэты раз тэма «Ночы Музеяў 2018» — Танцы!


Штогод вакол будынка Філіяла Веткаўскга музея збіраюцца ўнікальныя майстры-рамеснікі, каб падзяліцца частачкай свайго майстэрства на майстар-класах: кавальства, саломапляценне, традыцыйныя абрадавыя лялькі, ткацтва і шмат іншых цікавасцяў чакалі на інтэрактыўных пляцоўках.


Штогод не без увагі застаюцца і самыя маленькія ўдзельнікі начной акцыі музея. Менавіта для іх арганізавана дзіцячая пляцоўка з размалёўкамі, пазламі, традыцыйнымі гульнямі і забавамі.


Штогод на канцэртнай пляцоўцы выступаюць самыя яркія артысты, танцоры і музыкі. У гэтым годзе — традыцыйныя беларускія танцы, усходнія, ірландскія, фламенка і танга.


Штогод выставачныя залы музея пачынаюць ажываць і выходзіць за межы выставачных вітрын і подыумаў. Жывапіс і графіка, стараабрадніцкі іканапіс, традыцыйныя строі, старажытныя кросны і музычныя інструменты «гавораць» з наведвальнікам голасам традыцыі.








































































Фото автора

0 Обсуждение Комментировать
Загрузка...