Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У Калінкавічах адбыўся эксклюзіўны паказ спектакля «Радзіва «Прудок»

4226 0 00:05 / 11.07.2018

Прэм’ера спектакля прайшла раней, у маі, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пастаноўка створана пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, а генеральным партнёрам выступіла кампанія velcom. Дарэчы, эксперыментальны паказ меў поспех і спектакль уключылі ў пастаянны рэпертуар тэатра. І вось купалаўцы прыехалі з пастаноўкай да калінкавічан. Адна з найбольш яркіх прэм’ер сезона была прадэманстравана ў 20 кіламетрах ад вёскі Прудок, малой радзімы Горвата, якую ён зрабіў знакамітай і, дзякуючы якой, стаў вядомы сам.

Калінкавічы – горад для «насельнікаў» кнігі Горвата знакавы: менавіта адсюль пачынаецца для прудкоўцаў «цывілізацыя», тут жыве шматлікая радня аўтара «Радзіва». І нават цётка Дуня на зіму з’язджае з Прудка менавіта сюды. Ганаровымі гасцямі калінкавіцкай прэм’еры «Радзіва «Прудок» сталі героі кнігі – простыя прудкоўцы.

Андрусь Горват пакінуў сталіцу, пераехаў у дзедаву хату ў Прудок, абжыўся, пісаў дзённік, які потым стаў кнігай. Па кнізе малады рэжысёр Раман Падаляка і паставіў спектакль. На сцэне ён раскрыў галоўную ідэю – пошукі маладым чалавекам, незадаволеным сабой і ўласным жыццём, свайго сапраўднага “Я”. Акцёры Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч і Святлана Анікей паказалі майстэрскае пераўваскабленне, стварыўшы выдатныя вобразы палешукоў – людзей простых, шчырых, добрых, крыху наіўных. Такіх застаецца ўсё менш. Знікае паступова блізкі і зразумелы аўтару ў дзяцінстве вясковы быт. Аб гэтым, а таксама аб ранейшых чыстых і шчырых пачуццях – настальгія ў кнізе і на сцэне.

Перад паказам акцёрскі і аўтарскі калектыў завітаў у Мазыр: на сустрэчу з прадстаўнікамі СМІ, якая праходзіла ў культурніцкай прасторы «Даліна анёлаў».

– Сённяшні паказ для нас – стваральнікаў спектакля, акцёраў, якія ў ім граюць, – быў не менш хвалюючай падзеяй, чым прэм’ера: нам належала прадставіць вобразы прудкоўцаў перад іх рэальнымі прататыпамі. Кніга і наш спектакль паводле яе вельмі шчырыя і сапраўдныя – такія ж, як людзі, пра якіх пісаў Андрусь, як іх жыццё і думкі, – адзначыў на сустрэчы Раман Падаляка.

– Цікава назіраць, як тое, што існавала ў адным выглядзе, раптам пачынае існаваць на нейкім новым узроўні: занядбаная вясковая хата робіцца домам, былы кляштар – культурніцкай прасторай, нататкі ў дзённіку – кнігай, а кніга – спектаклем. З аднаго боку, крыху нязвычна, што нешта, створанае табой, пачынае жыць самастойным жыццём. А з іншага, радасна – бо жыццё павінна працягвацца», – дзяліўся ўражаннямі аўтар «Радзіва «Прудок».

Кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў адзначыў, што для іх кампаніі спектакль «Радзіва «Прудок» – не проста адзін з шэрагу цікавых культурных праектаў. Гэта вельмі блізкая гісторыя, якая пачалася яшчэ ў 2017 годзе з прэзентацыі кнігі Андруся Горвата ў праекце MOVABOX. У студзені 2018 года на фестывале мабільнага кіно velcom Smartfilm быў адзначаны фільм «Ягор», які паводле «Радзіва «Прудок» таксама зняў Раман Падаляка. Velcom з радасцю дапамагла і Купалаўскаму тэатру стварыць спектакль, які стаў адметнай падзеяй у тэатральным жыцці.

На здымках: Сцэны з “Радзіва Прудок” у Калінкавічах














Фото аўтара
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать