Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Зялёны стол для рагулі

1177 0 17:47 / 01.06.2010
Семінар-нарада па пытаннях развіцця жывёлагадоўчай галіны аграпрамысловага комплексу Гомельшчыны прайшоў на базе Нараўлянскага раёна. Удзельнікі нарады на чале са старшынёй аблвыканкама Аляк-сандрам Якабсонам прааналізавалі вынікі работы сельгаспрадпрыемстваў вобласці за мінулыя чатыры месяцы, вызначылі шляхі далейшага нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці, рэалізацыі прадукцыі і паляпшэння яе якасці.
Надзейная кармавая база па-ранейшаму з’яўляецца той асновай, ад якой залежаць надоі і прывагі буйной рагатай жывёлы. Менавіта таму выязная частка нарады пачалася з наведвання кормаўгоддзяў. У Нараўлянскім раёне, як і паўсюдна па вобласці, зараз поўным ходам вядзецца ўборка траў першага ўкосу. Як паведаміў начальнік мясцовага райсельгасхарчу Аляксандр Матарас, план нарыхтоўкі травяных кармоў у раёне летась быў цалкам выкананы. Сёлета запланавана закласці пад павеці і ў траншэі не менш за 18700 тон (46,5 цэнтнера кармавых адзінак). Для паспяховага выканання намечанага ёсць усе падставы. Працаўнікі сенажацяў разлічваюць у сціслыя тэрміны ўбраць 4839 гектараў траў першага ўкосу. Марудзіць з касьбой зараз нельга: дажджы садзейнічаюць актыўнаму росту і выспяванню траў, і толькі свое-
часовая ўборка дазволіць захаваць утрыманне ў іх высокаспажыўных рэчываў.
У сельгаспрадпрыемстве “Уладзіміраўскі-Галоўчыцы” ўдзельнікам семінара быў прадэманстраваны адзін з прынцыпова новых спосабаў захоўвання кармоў: кансерваванне зялёнай масы ў поліэтыленавыя рукавы, дзе яна можа захоўвацца да трох гадоў, абсалютна не губляючы ў якасці.
Госці таксама наведалі малочнатаварную ферму камунальнага сельгаспрадпрыемства “Братство” “Свеча”, аграгарадок Дзямідаў.
Падчас пленарнай часткі пасяджэння ў цэнтры ўвагі былі вынікі работы ў жывёлагадоўчай галіне асобных раёнаў і вобласці ў цэлым. Размова атрымалася канструктыўнай і прынцыповай. Як падкрэсліў Аляксандр Якабсон, дынаміка нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі ёсць, але яна недастатковая. І тое, што па шэрагу жывёлагадоўчых паказчыкаў аграпрамысловы комплекс вобласці ўтрымлівае першынство ў рэспубліцы, не павінна быць нагодай для самазаспакаення. А яно прысутнічае ў адносінах да справы ў кіраўніцтва Кармян-
скага, Хойніцкага, Рэчыцкага і некаторых іншых раёнаў. На недастатковым узроўні вядзецца работа па павышэнню якасці малака, якое адпраўляецца на перапрацоўку. Па-ранейшаму недасягальным для некаторых раёнаў з’яўляецца 90-працэнтны паказчык таварнасці каштоўнага прадукту. Ужо на пачатку летне-пашавага перыяду былі выяўлены пэўныя недапрацоўкі па арганізацыі лагернага ўтрымання буйной рагатай жывёлы.
Сяргей Арцёмаў
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать