Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Уборка бульбы падыходзіць да фінішу

1137 0 17:50 / 05.10.2010
Працоўнае напружанне на бульбяных палетках сельгаспрадпрыемстваў Гомельшчыны паступова ідзе на спад. Па стану на 4 кастрычніка ў вобласці ўбрана 85 працэнтаў (10,1 тысячы гектараў) другога хлеба. Больш чым на 90 працэнтах плошчаў бульба выкапана ў Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рагачоўскім і Хойніцкім раёнах. У валавым эквіваленце сёлетні здабытак земляробаў вобласці ўжо складае 143,4 тысячы тон клубняў.
Аддача бульбяных палёў ніжэйшая за мінулагоднюю: калі летась з гектара атрымлівалі па 189,3 цэнтнера клубняў, то сёлета — па 142,5 цэнтнера. Лідары па ўраджайнасці другога хлеба — гаспадаркі Жыткавіцкага і Гомельскага раёнаў, дзе ў сярэднім з гектара збіраюць адпаведна 230,3 і 202,1 цэнтнера.
Цяпер вядзецца ўборка пераважна сярэдняпозніх і позніх гатункаў бульбы: “ласунак”, “журавінка”, “здабытак”, “атлант”. Надвор’е вымушае вясковых працаўнікоў паскорыць тэмпы работ: усё часцей нагадваюць аб сабе начныя замаразкі. З рэалізацыяй ураджаю цяжкасцей увогуле не існуе: попыт спажыўцоў на паважаную ў кожнай сям’і гародніну сёлета вялікі.
Сяргей Арцёмаў
Экономика


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать