Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Ураджай у скарбонцы

1139 0 10:00 / 16.10.2010
Уборка асноўных сельгаскультур у гаспадарках вобласці завяршаецца на гэтым тыдні. Вяскоўцы вымушаны паскорыць ход работ, каб пазбегнуць неапраўданых страт ураджаю: слупок тэрмометра ўначы ўсё часцей апускаецца ніжэй за нулявую адзнаку.
Сёлетнія тэмпы збору ўраджаю ўсіх культур перавышаюць мінулагоднія. Па стану на раніцу 15 кастрычніка кукуруза на зерне абмалочана на 98%, агародніна ўбрана на 91% плошчаў. Другі хлеб поўнасцю выкапаны пры сярэдняй ураджайнасці 139,8% з гектара, валавы збор клубняў дасягнуў 156875 тон. У 13 раёнах скончылі ўборку кукурузы на зерне. Атрымана 104504 тоны зерня каралевы палёў — па 45,2 цэнтнера з гектара. Пакуль яшчэ знаходзяцца на палях познаспелыя гатункі гародніны, пераважна капуста. Хоць замаразкі асабліва і не шкодзяць караняплодам, але графікі іх уборкі таксама скараціліся — на наступным тыдні ўборка гародніны будзе завершана.
У Хойніцкім раёне, дзе знаходзяцца асноўныя плошчы цукровых буракоў (1000 з 1070 гектараў), актыўна вядзецца іх уборка і адпраўка на прыёмныя пункты. Мясцовыя працаўнікі накапалі 20072 тоны салодкіх караняплодаў (па 315,1 цэнтнера з гектара), з іх 13895 тон ужо рэалізавана ў лік дзяржзаказу.
Сяргей Арцёмаў
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать