Вверх


Фермеры могуць! Вярхі не хочуць?

1195 0 09:19 / 10.03.2011
Зямля любіць гаспадароў. Гэта ведаюць усе. Але жадаючых працаваць у вёсцы з кожным годам, на жаль, становіцца ўсё менш, аб’ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі ў асабістых падсобных гаспадарках скарачаюцца. Ёсць меркаванне, што заахвоціць маладых людзей працаваць на зямлі могуць фермерскія гаспадаркі. Пацвярджэннем таму стаў чарговы сход фермераў, на якім падведзены вынікі работы за мінулы год і абмеркаваны задачы на 2011-ы. Сярод яго ўдзельнікаў было нямала моладзі — гэта на змену бацькам прыйшлі сыны першапраходцаў фермерскага руху.

З тым, што фермерскія гаспадаркі Гомельшчыны ствараюць здаровую канкурэнцыю сельгаспрадпрымствам і паказваюць прыклад у працы, спрачацца сёння, напэўна, ужо ніхто не будзе. Уласнікі даказалі, што могуць, а галоўнае — хочуць працаваць на зямлі. Самастойныя сялянскія гаспадаркі вобласці, валодаючы ўсяго 1,13% угоддзяў, у мінулым годзе далі 11,3% валавога збору зерня, 13,2 — бульбы, 19,6 — гародніны з адкрытага грунту...
За мінулы год фермеры заплацілі 2 мільярды 871 мільён рублёў налогаў і плацяжоў. Важна і тое, што сяляне-ўласнікі з поспехам асвойваюць новыя, раней невядомыя ці занядбаныя галіны вытворчасці. Вырошчваюць, напрыклад, шыншыл, норак, трусоў, страусаў, трымаюць пчол. Пачалі смялей ісці на вядзенне жывёлагадоўлі і пашырэнне кармавых угоддзяў.

У апошні час фермеры адчуваюць больш увагі з боку ўлады. Але іх патэнцыял і сёння ўсё ж такі задзейнічаны не поўнасцю. На жаль, у самастойных гаспадарнікаў па-ранейшаму надзённым застаецца пытанне павелічэння памераў зямельных угоддзяў. Прымаюцца планы, даюцца абяцанні, выносяцца канкрэтныя рашэнні раённых уладаў, але нярэдка далей справы не ідуць. Часта ўласнікам вы­дзяляюцца занядбаныя і безнадзейныя зямельныя ўчасткі. Гэта адзначалася як у дакладзе старшыні абласной асацыяцыі фермераў Міхаіла Байды, так і ў другіх выступленнях удзельнікаў сходу. Гэты від прадпрымальніцкай дзейнасці можа развівацца больш эфектыўна. Трэба толькі, каб фермерскія гаспадаркі мелі аднолькавыя з дзяржаўнымі сельгаспрадпрыемствамі падтрымку і ўвагу.

0 Обсуждение Комментировать