Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Эканоміка развіваецца ўпэўнена, але заспакойвацца нельга

1302 0 23:13 / 24.01.2008
Старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон правёў прэс-канферэнцыю з прадстаўнікамі рэгiянальных
і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў 2004 годзе і паездкі дзелавой дэлегацыі Гомельшчыны ў Аўстрыю. На пытанні журналістаў адказвалі таксама яго намеснікі, кіраўнікі абласных арганізацый і ўстаноў.
Аляксандр Серафімавіч зазначыў, што ў апошнія некалькі гадоў наша вобласць развіваецца ўпэўнена. Асабліва відавочнымі былі зрухі ва ўсіх сферах народнагаспадарчай дзейнасці летась. Гэта быў год напружанай, мэтанакіраванай работы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, іншых галінах, дзе ў складаных эканамічных умовах былі дасягнуты станоўчыя вынікі, адзначыў губернатар. Па многіх пазіцыях наша вобласць выйшла на лідзіруючыя месцы ў рэспубліцы.
Больш як на 20 працэнтаў узраслі за мінулы год аб’ёмы вытворчасці прамысловай прадукцыі. Павялічылася яе рэалізацыя, асабліва за межы рэспублікі. У эксплуатацыю ўведзена амаль 450 тысяч квадратных метраў жылля. А гэта самы высокі паказчык за мінулыя чатыры гады ў жыллёвым будаўніцтве. Добра папрацаваў і аграпрамысловы сектар вобласці. Вырасла ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур, павысілася прадуктыўнасць жывёлы, павялічылася валавая вытворчасць прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Ёсць добрыя зрухі таксама ў ахове здароўя, культуры, гандлі і іншых сферах.
Выкананы асноўныя прагнозныя паказчыкі і па выніках работы за першыя два месяцы 2005 года. Асабліва добра наладжваюцца справы ў Петрыкаўскім і Рагачоўскім раёнах, якія яшчэ год назад адставалі па ўсіх напрамках работы. Але заспакойвацца нельга, адзначыў А. С. Якабсон, тым больш, што ёсць яшчэ і недапрацоўкі, праблемы, нявыкарыстаныя рэзервы і магчымасці. Задачы на 2005 год больш напружаныя, чым летась. І трэба рабіць усё магчымае, каб забяспечыць далейшае ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельшчыны, павялічыць рэалізацыю нашай прадукцыі на замежныя рынкі.
Журналіста “ГП” цікавіла, як на сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці адбіваецца “чарнобыльскі фактар”. Ён стварыў нямала праблем. Больш 65 працэнтаў тэрыторыі вобласці аказалася радыеактыўна забру-джанай. Па гэтай прычыне значна зменшаны размеры лясных, матэрыяльна-сыравінных і іншых рэсурсаў. Скараціліся пасяўныя плошчы, што прывяло да змяншэння валавога збору сельгаскультур і пагалоўя жывёлы. У выніку адсялення грамадзян колькасць сельскага насельніцтва, якое раней пражывала на гэтых тэрыторыях, зменшылася больш чым на 40 працэнтаў.
Летась на вырашэнне чарнобыльскіх праблем нашай вобласці выдзелена 306,3 мільярда рублёў, у тым ліку для патрэб аграпрамысловага комплексу — 54,3 мільярда. Гэта значна больш, чым у папярэднія гады. Ва ўстановы аховы здароўя закуплена сучаснае лячэбна-дыягнастычнае абсталяванне на 6,7 мільярда рублёў, на паляпшэнне якасці камунальнага абслугоўвання насельніцтва накіравана 8,3 мільярда рублёў.
Выдзеленыя грашовыя сродкі дазваляюць вырашаць не толькі чарнобыльскія праблемы, а і садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна ў цэлым.
Гомельшчына гандлюе зараз з 88 краінамі блізкага і далёкага замежжа. Асноўным партнёрам застаецца Расія, але за мінулы год на 65 працэнтаў павялічылася доля экспарту ў краіны Захаду — Германію, Вялікабрытанію, Нідэрланды, некаторыя іншыя дзяржавы.
Зацікавіла журналістаў пытанне, колькі наша вобласць вырабляе і спажывае крухмалу на тэхнічныя і харчовыя мэты, а таксама, як будзе сёлета і ў перспектыве весціся перапрацоўка бульбы, у тым ліку і на крухмал.
— Летась заводамі вобласці нарыхтавана 11,2 тысячы тон бульбы і выпрацавана 1056 тон сухога крухмалу, а таксама 176 тон патакі. Сёлета выпрацоўка гэтай прадукцыі адпаведна павялічыцца да 1300 і 1000 тон, — адказаў першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч. — З мэтай скарачэння страт пры захоўванні бульбы і павелічэння аб’ёмаў вытворчасці якаснага крухмалу ў 2005 — 2006 гадах на прадпрыемствах вобласці ўстанаўліваецца сучаснае абсталяванне.
Намеснік старшыні аблвыканкама У. У. Маёраў расказаў, што бу-дзе зроблена па павышэнню эфектыўнасці работы прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці
Г. М. Пашэд адзначыла, што ў сувязі з увядзеннем падатку на дабаўленую вартасць па краіне прызначэння падаткі ад прадпрымальнікаў у бюджэт вобласці за два месяцы павялічыліся ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.
На пытанні аб праблемах будаўніцтва жылля для вяскоўцаў адказаў намеснік старшыні аблвыканкама
У. Р. Надтачаеў.
Сцяпан БАЛОТКІН
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать