Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Месца сустрэчы — ліцейны завод

1473 0 23:15 / 24.01.2008
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь правяло Дзень якасці на рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Гомельскі ліцейны завод “Цэнтраліт”.
Па выніках мінулага года прадпрыемства ўдастоена звання лаўрэата галіны па якасці вырабляемай прадукцыі. Тавары “Цэнтраліта” прызнаны лепшымі на рынках Расіі і Беларусі. На працягу некалькіх апошніх гадоў яно працуе са станоўчай дынамікай. Тут не толькі расце вытворчасць таварнай прадукцыі, а пастаянна паляпшаецца яе якасць, зніжаюцца затраты энергіі. Таму ліцейныя вырабы канкурэнтаздольныя і карыстаюцца попытам на ўнутраным і знешнім рынках. Павялічваюцца пастаўкі чыгуннай прадукцыі ў краіны далёкага замежжа.
Аб удасканальванні сістэм якасці прадукцыі і менеджмента расказаў прысутным дырэктар завода М. А. Сайкоў. Госці азнаёміліся з работай гомельскіх ліцейшчыкаў па ўсіх напрамках непасрэдна ў вытворчых цэхах.
С. ДАРОЖНЫ
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать