Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Будзе шчэбень з адходаў

1225 0 23:15 / 24.01.2008
У Гомельскім дарожным будаўніча-рамонтным трэсце пастаянна вя-дзецца работа па мадэрнізацыі вытворчасці і ўкараненню новых тэхналогій.
Ужо ў трэцім квартале тут плануецца зманціраваць устаноўку па перапрацоўцы будаўнічых адходаў з жалезабетону і бардзюрных блокаў. З іх будзе атрыманы шчэбень для падсыпкі дорог і пад’ездаў, а таксама для вытворчасці асфальту. Аналагаў падобных тэхналогій у Гомелі пакуль няма.
На новым участку плануецца вырабляць да пяцідзесяці працэнтаў ад усяго шчэбневага матэрыялу, які зараз закупляецца для патрэб трэста. Чакаецца высокая эканамічная эфектыўнасць. Будуць вырашаны і некаторыя экалагічныя пытанні.
Да ўсяго трэба адзначыць, што абсталяванне па заказу трэста вырабляецца гомельскімі вытворцамі. Таму яно абыдзецца ў чатыры разы танней замежнага.
С. ДАРОЖНЫ
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать