Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Банкіры сустрэліся ў Гомелі

1236 0 23:16 / 24.01.2008
Пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета цэнтральных банкаў Беларусі і Украіны адбылося ў Гомелі.
Сумесна абмеркаваны эканамічная сітуацыя і ход рэалізацыі асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі ў суседніх дзяржавах, а таксама задачы па іх рэалізацыі ў наступным годзе. Па-дзелавому вялася гаворка аб рабоце банкаўскіх сістэм, прывядзенні заканадаўстваў у адпаведнасць з рэкамендацыямі Базельскага камітэта па банкаўскаму нагляду. Удзельнікі пасяджэння абмяняліся вопытам па супрацоўніцтву двух цэнтральных банкаў паміж сабой і з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, а таксама прааналізавалі і параўналі метады грашова-крэдытнай і валютнай работы.
У ходзе пасяджэння Кансультатыўнага савета кіраўнікі Нацыянальных банкаў Беларусі П. П. Пракаповіч і Украіны У. С. Стэльмах правялі прэс-канферэнцыю. На пытанне журналістаў аб асаблівасцях развіцця беларускай банкаўскай сістэмы галоўны ўкраінскі банкір зазначыў:
— Хаця я і не беларус, у мяне душа радуецца за вашы поспехі ў стабільнасці і пастаянным развіцці эканомікі ў цэлым, паляпшэнні жыцця людзей... Беларуская банкаўская сістэма, на мой погляд, пастаянна ўмацоўваецца. У вас ёсць чаму павучыцца. Для вывучэння вопыту работы плануецца арганізаваць сумесныя кансультацыі і мерапрыемствы прадстаўнікоў банкаў, якія плануецца ў бліжэйшы час правесці ў Львове, а затым у Магілёве.
У сваю чаргу П. П. Пракаповіч адз¬начыў, што ёсць чаму павучыцца і ва ўкраінскіх калег. Напрыклад, увагі заслугоўвае станоўчы вопыт Нацыянальнага банка Украіны па прыцягненню замежных інвестыцый. Вядома, у абодвух банкаў напрацаваны падыходы да павелiчэння фінансавых рэсурсаў, але на гэты момант украінскія банкіры змаглі прыцягнуць больш замежных інвестыцый. Толькі сёлета іх прырост склаў 87 працэнтаў. У нас жа аналагічныя паказчыкі больш сціплыя, але да канца года павінны значна палепшыцца. П. П. Пракаповіч выказаў думку і аб тым, што адносіны паміж банкаўскімі сістэмамі дзвюх дзяржаў развіваюцца стабільна. У немалой ступені гэтаму садзейнічае і Кансультатыўны савет, які быў створаны ў 2001 го¬дзе.
Сцяпан БАЛОТКІН
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать