Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


З настроем на важкі каравай

1329 0 12:00 / 15.03.2008
На гэтым тыдні ў асобных раёнах Гомельшчыны хлебаробы прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур.
У ліку самых першых вывелі сеяльныя агрэгаты ў поле механізатары камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Саўгас “Камарынскі” Брагінскага раёна. Яны настроены на бала-гектар атрымаць больш чым па цэнтнеру збожжа. І зараз пасяўныя работы вядуць на высокім агратэхнічным узроўні. На падрыхтоўцы глебы да сяўбы малаконтурных участкаў і самой сяўбе выкарыстоўваюцца прычапныя агрэгаты і сеялкі, якія былі загадзя адрамантаваны.
 — Менавіта на базе гэтага буйнога сельгаспрадпрыемства мы правялі раённы семінар-нараду па арганізацыі веснавых пасяўных работ, — расказвае начальнік райсельгасхарчу В. В. Хамянок. — І зараз па прыкладу перадавікоў ва ўсіх гаспадарках раёна ў комплексе вядуцца падкормка азімых культур і траў, культывацыя глебы, унясенне ў яе арганічных і мінеральных удабрэнняў. На падрыхтаваных палях пачынаецца сяўба аўса. Праз невялікі час будзем сеяць ячмень. Усяго сёлета яравы клін у раёне займае звыш трынаццаці тысяч гектараў, з якіх каля шасці тысяч гектараў зоймуць раннія збожжавыя культуры. Іх плануем пасеяць на працягу дзесяці рабочых дзён.
І. Сцяпанаў
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать