Вверх


“Джон” дае фору

412 0 00:00 / 25.03.2008
Да нядаўняга часу жыхары вёскі Забалацце Рагачоўскага раёна не бачылі такога магутнага трактара, як “Джон Дэер” . Пасля таго, як іх стратная гаспадарка “Равенство” была далучана да малочнакансервавага камбіната і стала яго філіялам па  вытворчасці сельгаспрадукцыі, тут значна абноўлены машынна-трактарны парк. З’явіўся і гэты трактар, які вяскоўцы сталі называць проста “Джон”. Працаваць на ім даручана аднаму з лепшых механізатараў  А. Я. Мельнікаву.
 —  Я хутка асвоіў работу на гэтым трактары, — гаворыць Анатоль Яўгенавіч. — Тэхніка класная, высокапрадукцыйная. З першых дзён вясны ў прычэпе з дзевяцікорпуснымі плугамі ўзорваў да 50 гектараў глебы за суткі.  Зараз пераходжу да сяўбы аўса ў агрэгаце з комплекснай сеялкай.
Плануецца, што большасць плошчы пад збожжавыя і зернебабовыя культуры засее А. Я. Мельнікаў. І толькі на палях малых контураў будуць прымяняцца невялікія трактары са звычайнымі пасяўнымі агрэгатамі.
Адначасова ў гаспадарцы вядуцца і іншыя палявыя работы. Асаблівая ўвага надаецца падкормцы мінеральнымі ўдабрэннямі лугоў, пашы і азімых зерневых культур. З гэтай работай спраўляюцца механізатары Юрый Цімафееў, Сяргей Скрыганаў і Віктар Чмыхаў. З разліку на гектар уносіцца прыкладна па 150 кілаграмаў тукаў.
Робяцца і іншыя захады, каб павысіць ураджайнасць.
— Яшчэ тры гады назад з гектара не выходзіла і па 20 цэнтнераў хлеба, а летась яго намалацілі ўжо звыш 36 цэнтнераў, — расказвае дырэктар філіяла Сяргей Якаўлевіч Мельнікаў. — Сёлета плануем пераўзысці рубеж у 40 цэнтнераў з гектара.
Намецілі вырасціць больш кукурузы, караняплодаў, іншых культур. Таму з першых дзён палявыя работы стараемся весці арганізавана і ў комплексе.
На мінулым тыдні для ўдзельнікаў палявых работ пачалі завозіцца па месцу работы смачныя абеды, якія гатуюцца ў кафэ галаўнога прадпрыемства.
Сцяпан БАЛОТКІН

0 Обсуждение Комментировать