Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Дадатковыя пайкі для глебы

1152 0 12:00 / 27.03.2008
Для многіх старэйшых аграрнікаў Буда-Кашалёўскага раёна было прыемнай нечаканасцю тое, што летась у параўнанні з папярэднім годам найбольшы валавы прырост  збожжавых і зернебабовых культур атрыманы ў філіяле “Марозавічы-Агра” Гомельскага хімічнага завода. Ды і ўраджайнасць упершыню за многія гады склала 31,9 цэнтнера з гектара. А сёлета хлебаробы маюць намер пераўзысці рубеж  на круг у сорак цэнтнераў. За кошт чаго ж чакаецца такая важкая прыбаўка?
 —  Мы пераходзім толькі на інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур, — расказвае дырэктар гаспадаркі В. В. Пархоменка. — Пастараемся ўкласціся ў сціслыя тэрміны правядзення сельгас­работ. А галоўнае, вобразна кажучы,  сёлета дадзім  дадатковыя пайкі ўгнаенняў для збожжавых і іншых культур. Напрыклад, азімыя, а іх пераважная большасць у структуры ўсіх зерневых, плануем на працягу вясны і лета падкарміць тройчы.
Ужо больш тыдня старэйшы механізатар Пётр Іванавіч Чыркоў разам з сынам Генадзем на новых трактарах у счэпе з высокапрадукцыйнымі агрэгатамі ўносяць на пасевы азімых культур мачавіну з разліку сто кілаграмаў на гектар.
На наступным этапе гэтыя механізатары будуць весці падкормку вадкімі комплекснымі мінеральнымі тукамі. Хімічны завод для сваіх вяскоўцаў арганізаваў вытворчасць такіх угнаенняў на ўласнай базе. Тукі будуць уносіцца і пад іншыя сельгаскультуры. А зараз поўным ходам пад іх вядзецца падрыхтоўка глебы. Узорваюць яе таксама на новых высокапрадукцыйных трактарах айчыннай вытворчасці са зваротнымі плугамі вопытныя механізатары Уладзімір Пятровіч Карпаў, Віктар Мікалаевіч Салодкі і  Аляксей Віктаравіч Лебе—дзеў. Непасрэдна да сяўбы выбарачна прыступаюць Яўген Васільевіч Юдзянкоў і Аляксей Ула­дзіміравіч Харчук.
Людзям, якія зараз з ранку і да позняга вечара працуюць на грамадскіх палетках, не трэба непакоіцца і пра ўласныя прысядзібныя ўчасткі. Яны своечасова будуць апрацаваны і засеяны сіламі сельгаспрадпрыемства.
Сцяпан БАЛОТКІН
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать