Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Дарогам — якасць і камфортнасць

1247 0 12:00 / 03.02.2009
У канцы мінулага тыдня ў Гомелi адбылося пасяджэнне калегіі
дэпартамента “Белаўтадор” Міністэрства транспарту і камунікацый
Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжаны вынікi работы галіны ў 2008
годзе і задачы на 2009 год. На пасяджэнні выступіў старшыня Гомельскага
аблвыканкама А. С. Якабсон. Аляксандр Серафімавіч падкрэсліў, што
дарогі Гомельшчыны з’яўляюцца, вобразна кажучы, візітнай карткай не
толькі рэгіёна, а і дзяржавы ў цэлым, паколькі звязваюць Беларусь з
Расіяй і Украінай. Таму ім надаецца і будзе надавацца асаблівая ўвага.

Д арогі і па рэспубліцы ў цэлым пастаянна паляпшаюцца, зазначыў намеснік міністра транспарту і камунікацый — дырэктар дэпартамента А. М. Лыцін. Упершыню за шмат гадоў дарожнікі рэспублікі летась выканалі прагнозныя паказчыкі па ўсіх напрамках сваёй дзейнасці. Ва ўсіх арганізацыях ёсць добрыя напрацоўкі, хаця ў многіх з іх не пазбеглі і праблем.
Пэўны ўклад у агульную скарбонку працоўных здабыткаў унеслі і гомельскія дарожнікі. А па асобных пазіцыях яны ўтрымліваюць лідзiруючыя месцы. Напрыклад, дарожнікі камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд”, якое ўзначальвае В. М. Краўчанка, летась дабіліся вышэйшай прадукцыйнасці працы сярод аблдарбудаў рэспублікі. У сярэднім на аднаго працуючага яна склала 102 мільёны рублёў. Тут і бал якасці ўтрымання мясцовых дарог 3,84, а ў цэлым па рэспубліцы — 3,68. У гамяльчан самы высокі і эксплуатацыйны бал стану дарог — 3,7.
Работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст № 2, г. Гомель”, дзе генеральны дырэктар К. К. Кастэнка, выканалі летась самы вялікі аб’ём работ за межамі рэспублікі, а сёлета плануюць павялічыць экспартныя паслугі.
Па многіх напрамках дабіліся выдатных вынікаў і дарожнікі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Гомельаўтадор”, якое ўзначальвае М. І. Колаты.
На калегіі адзначалася: паколькі ў гомельскіх прамыслоўцаў самыя вялікія аб’ёмы вытворчасці таварнай прадукцыі, то нагрузкі на дарогі рэгіёна па перавозцы грузаў таксама найбольшыя. Таму на далейшае развіццё дарожнай сеткі Гомельшчыны з фонду рэспублікі трэба выдзяляць больш фінансавых сродкаў.
А. М. Лыцін паведаміў, што ў дэпартаменце перагледжаны першапачатковыя тэрміны будаўніцтва новага моста праз Сож у Навабеліцу і вырашана скараціць іх, каб здаць важны аб’ект у эксплуатацыю ўжо сёлета. Для гэтага будуць актывізаваны работы і выдзелены дадатковыя фінансавыя сродкі.
Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з работай блоку дапаможных цэхаў і іншых падраздзяленняў цэнтральнай вытворчай базы “Гомельаблдарбуда”.
Сцяпан БАЛОТКІН

Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать