Вверх


Мая зямля, маё багацце

627 0 00:00 / 16.05.2009
У  рэспубліканскім унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Эксбаза “Уваравічы” першымі ў Буда-Кашалёўскім раёне правялі вясенне-пасяўную кампанію і ўзяліся за догляд пасеваў.
За кароткі тэрмін механізатары Міхаіл Лаўцоў і Сяргей Янчанка двойчы зрабілі “сляпое” акучванне бульбы. Кволыя раслінкі хутка пайшлі ў рост. Зараз гэтыя ж механізатары апрацоўваюць бульбу па ўсходах. А вось Уладзімір Грыцкоў перавыконвае дзённыя заданні па падкормцы мінеральнымі тукамі яравых збожжавых культур з адначасовым унясеннем хімічных прэпаратаў. Вядзецца догляд і іншых сельгаскультур, а таксама лугоў і пашы.
 Сёлета хлебаробы эксбазы маюць намер, як і летась, заняць першае месца сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна па  ўраджайнасці асноўных сельскагаспадарчых культур. Яны плануюць на круг атрымаць па 60 цэнтнераў збожжа і 400 — бульбы.
Ёсць намер павялічыць таксама да 400 цэнтнераў з гектара ўраджайнасць зялёнай масы кукурузы, плошча пад якую сёлета пашырана да 250 гектараў.
Сцяпан БАЛОТКІН

0 Обсуждение Комментировать