Вверх


Хто шмат чытае і перамагае: вынікі конкурсу "Лепшы чытач дзіцячых кніг"

1694 0 09:32 / 08.04.2018
Фінал 12-га штогадовага конкурсу «Лепшы чытач дзіцячых кніг» быў прымеркаваны да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі. 
DSC_0333.jpg


Удзельнічалі ў ім 10 рабят, прадстаўнікі розных бібліятэк-філіялаў Гомеля. Журы прызнала пераможцамі конкурсу Улляну Свіч (бібліятэка-філіял № 1 імя Мележа) і Ангеліну Цыганову (бібліятэка-філіял № 4). Спецыяльныя прызы атрымалі Юрый Сцепанцоў (№ 11), Алег Анофрыеў (Герцэнка), Дзіяна Куніна (філіял № 12 імя Маршака).


Ганаровымі гасцямі конкурсу былі пісьменнікі з Мінска Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак. Творы гэтага дуэту ўжо другі год запар у праграме летняга чытання «Вялікі кніжны шлях».  

Фото прадастаўлена бібліятэкай імя А. І. Герцэна

0 Обсуждение Комментировать