Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Гомельскія данжоны

3478 2 20:39 / 09.02.2010
6-BДанжон — гэта галоўная, асобна размешчаная вартавая вежа ў сярэдневекавым замку. Вежы-данжоны будаваліся cтаражытнымі рымлянамі, франкамі, з даўніх часоў яны існавалі ў Пярэдняй Азіі. У краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы былі распаўсюджаны ў XII — XIII стагоддзях. У сярэднявеччы мураваныя абарончыя вежы будаваліся і на тэрыторыі Беларусі. Вежы-данжоны XIII стагоддзя меліся ў Гродне, Бярэсці, Наваградку, Полацку, Тураве, Шклове, Мядзелі, Крэве, Пінску. Адзіны помнік абарончага дойлідства, які захаваўся ў Беларусі з таго часу, — вежа-данжон у Камянцы.
Ёсць нямала іх і ў Гомелі. Не здіўляйцеся, канечне, гэта не данжоны XII — XIII стагоддзяў, а воданапорныя вежы мінулага стагоддзя, пабудаваныя пераважна ў 1950 — 1960 гады. Усяго іх 8.
Вежа, што знаходзіцца насупраць чыгуначнай станцыі Навабеліцкай, узведзена ў 1951 годзе з чырвонай цэглы. Ніжняя частка збудавання прарэзана трыма вокнамі і дзвярыма, сярэдняя — чатырма малымі вокнамі, верхняя — чатырма. Другая цагляная вежа ў Навабеліцкім раёне знаходзіцца на тэрыторыі мясакамбіната. Яе ніжняя частка шырэйшая за сярэднюю, у ёй тры вертыкальныя акны, у сярэдняй частцы — два, у верхняй — восем.
Вельмі цікавая вежа, што знахо­дзіцца непадалёку ад чыгуначных майстэрань, каля Палескага маста. Тут нават не адна вежа, а дзве, “злітыя” разам. Пабудова ўзведзена ў 1948 годзе з цёмна-чырвонай цэглы. У ніжняй частцы 5 вокнаў і адны дзверы, у сярэдняй 12 прадаўгаватых акон. Верхняя частка пашырана, на ёй 10 маленькіх акон. Гэта вежа была адна з першых у пасляваенным Гомелі, менавіта яна забяспечвала вакзал і прывакзальныя вуліцы вадой.
Яшчэ адна воданапорная вежа вялікай вышыні знаходзіцца на тэрыторыі завода “Гомсельмаш”, але губляецца сярод прамысловых пабудоў. Асаблівасць у тым, што верхняя яе частка дабудавана з дрэва.
Вежа непадалёку ад чыгуначнай станцыі Гомель Няцотны пабудавана ў 1951 годзе з шэрай цэглы і вельмі падобна на тую, што стаіць у Навабеліцы.
Пазнейшая вежа знаходзіцца ў Інжынерным перавулку (дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 17). Узведзена яна ў 1965 годзе. Ніжняя і сярэдняя часткі з жалезабетону, верх­няя — з чырвонай цэглы. У ніжняй частцы дзверы, сярэдняя прарэзана 5 прамавугольнымі вокнамі. Па ўсяму дыяметру верхняй часткі 8 вокнаў.
Самая прыгожая і на мой погляд цікавая воданапорная вежа знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Кірава i Новапалескай. Яна з чырвонай цэглы, ніжняя частка атынкавана і расшыта ў выглядзе вялізных блокаў. Пашыраная верхняя частка трымаецца на 28 выступаючых ажурных бэльках, сярод іх знаходзяцца 4 маленькія акенцы. Пад бэлькамі па ўсяму дыяметру вежы ідзе стужка з цэглы: паміж дзвюма белымі цаглінамі дзве чырвоныя. Амаль пад самым дахам вежы па ўсяму дыяметру размяшчаецца 12 вузенькіх вокнаў, паміж якімі знаходзяцца дзве квадратныя калоны. Вежа вельмі прыгожа выглядае ў раніцу, калі глядзіш з захаду на ўсход: яна ў чырвоным асяродку сонца, якое ледзь-ледзь выглядае з-за яе шпілю.
Воданапорныя вежы — гэта своеасаблівыя помнікі інжынернай думкі. Упэўнены: пройдзе некаторы час і яны стануць сапраўднымі помнікамі архітэктуры. І яшчэ. Гомельскія воданапорныя вежы захаваліся ў вельмі добрым стане. А ці нельга было б  прымяніць іх з карысцю?
Вадзім ЛОСЬ,
студэнт гістарычнага факультэта
Гомельскага дзяржаўнага
ўніверсітэта імя Ф. Скарыны
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
гость 01/01/1970 03:00
Побольше бы таких статей.
Цитировать
гость 01/01/1970 03:00
Вадим все интересно, но про ту которая на Могилевской, недалеко от остановки База ты не написал ничего
Цитировать