Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Дзень праваслаўнай кнігі адсвяткавалі ў Гомелі

2271 0 18:36 / 15.03.2017
Дзень праваслаўнай кнігі ў бібліятэках Гомельшчыны прайшоў пад знакам 500-годдзя Францыска Скарыны. Удзел у урачыстасцях браў уладыка Стэфан — епіскап Гомельскі і Жлобінскі.
У абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна юныя чытачы з задавальненнем далучыліся да інтэрактыўнай гісторыі — гістарычнага квэсту «Храм мудрасці: учора, сёння, заўтра». Рабяты здзейснілі падарожжа па кніжнай скарбонцы (прайшлі маршрутамі ад музея рэкай кнігі да аддзела інфармацыйных тэхналогій),сустрэліся з першадрукаром Скарынам, канцлерам Расійскай імперыі Бястужавым і шматлікімі іншымі асобамі, каб скласці запаветны выраз пра любімую «ленінку». Пераможцы квэста атрымалі дыпломы ад уладыкі Стэфана, пачулі яго развагі пра значэнне друкаванага слова ў жыцці кожнага з нас.
У холе бібліятэкі быў адкрыты «Горад майстроў і кнігадрукароў эпохі Францыска Скарыны». На выставе прадставілі літары у стылістыцы эпохі Адраджэння, графічныя работы, ганчарныя вырабы, жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класах і зрабіць уласнаручна... кніжную гравюру. 
На кніжнай выставе можна было здзейсніць падарожжа на  500 год назад з дапамогай шматтомнага факсімільнага выдання, выдадзенага Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь да юбілею беларускага кнігадрукавання. Была прадстаўлена і ўнікальная Біблія — трохтомнік, выдадзены ў Санкт-Пецярбурзе ў 1888 годзе з ілюстрацымі Густава Дарэ, прычым, тыражом усяго 100 асобнікаў.
Абласная універсальная бібліятэка за сваю работу на ніве духоўнага адраджэння узнагароджана Архіерэйскай граматай.
Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч даў старт традыцыйнаму творчаму конкурсу «Праваслаўе — мая надзея», заснаванаму сумесна з Гомельскай епархіяй. Ён працягнецца да 5 верасня.

Фото Алег Белавусаў
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать