Вверх


На Дні беларускага пісьменства ў Полацку будзе шмат адметнага

546 0 11:09 / 17.05.2017

Пісьменнікі з 15 краін свету прымуць удзел у Дні беларускага пісьменства ў Полацку, — паведаміла БелТА з пасяджэння аргкамітэту свята пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Васіля Жарко.


На Дні беларускага пісьменства ў Полацку адбудзецца мноства мерапрыемстваў. 


«Звычайна на свяце працуе каля 100 прадстаўнікоў СМІ, у гэтым годзе мы чакаем большую колькасць журналістаў, зарубежных у тым ліку, — адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. — За аснову канцэпцыі мастацка-гістарычнага дзейства „Беларускi шлях“, якое стане часткай урачыстага адкрыцця, узяты дзве юбілейныя даты: 1155-годдзе Полацка и 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. 


Гэта будзе аповяд пра Полацк і музычна-тэатралізаваны блок, прысвечаны сучаснай Беларусі, — падкрэсліла Лілія Ананіч. — Полацк — калыханка беларускай дзяржаўнасці, буйнейшы культурны цэнтр, гэты горад сімвалізуе беларускую духоўнасць. Сучасная Беларусь — міралюбівая, сяброўская, адкрытая свету краіна, якая ў сучасны няпросты час імкнецца захаваць сябе. Беларускі шлях — гэта шлях да ўзаемапавагі і ўзаемаразумення, шлях да згоды і міру, сацыяльнай справядлівасці і духоўнага развіцця чалавека».


На Дні пісьменства ў Полацку адбудуцца свята сярэднявечнай культуры «Рубон», фінал конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», будуць арганізаваны выстава старадрукаваных выданняў, фестываль кнігі і прэсы, фінальныя мерапрыемствы навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». 


Музей беларускага кнігадрукавання стане адной з галоўных пляцовак свята. Тут пройдзе шэраг выстаў: прадставяць манеты Нацыянальнага банку Беларусі, будзе і выстава Псалтыроў з усёй краіны. У музеі можна будзе ўбачыць работу афортавага га станка. 


У Сафійскім саборы Полацка пройдуць канцэрты. На свяце таксама прэзентуюць выставу пленэра «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў».


0 Обсуждение Комментировать