Вверх


"Перанос свячы" аднаўляюць у вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёна

339 0 09:42 / 05.06.2017
Праводзіўся ён раней у гэтых мясцінах на другі дзень Святой Тройцы.
“Свяча” — гэта ікона са свечкай, якая пачаргова жыве напрацягу года ў дамах самых годных людзей вёскі. Напярэдадні абраду жыхары прыходзяць у дом, дзе жыве “свяча”, моляцца, спяваюць. Уранку наступнага дня святар праводзіць набажэнства, і ікону выносяць з хаты. Лічыцца, што кожны, хто прайшоў з ёй, заберагае ўласную сядзібу і ўсю вёску ад розных стыхій, бед.
Сёлета, як паведамляе БЕЛТА, аўтэнтычны абрад з Навінак павінен быць занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як элемент нематэрыяльнай культуры.

0 Обсуждение Комментировать