Вверх


“Арэна” выступіць у Гаване

406 0 12:46 / 08.06.2017
Выхаванцы цэнтра цыркавога мастацтва «Арэна» (Мазыр) прадставяць Беларусь на адным са старэйшых міжнародных фестываляў цыркавога мастацтва Circuba.
Ён пройдзе з 25 чэрвеня па 2 ліпеня ў сталіцы Кубы — Гаване. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адраджэнне выступіць з нумарам "Канатоходцы". Як вядома, менавіта ён у студзені 2017-га стаў срэбраным прызёрам цыркавога конкурсу ў Монтэ-Карла.
Разам з нашымі землякамі на арэне Carpa Trompoloco выступяць і прадстаўнікі мацнейшых цыркавых школ Лацінскай Амерыкі, Еўропы і Азіі, артысты са ЗША, Бразіліі, Кітая, Японіі, Канады, Мексікі і іншых краін.
Як вядома, фестываль Circuba, заснаваны ў 1981 годзе, уваходзіць у лік трох старэйшых міжнародных форумаў у сваім жанры. Яго папярэднікі — фестываль у Монтэ-Карла (1974) і цыркавы фестываль будучага Young Ring у Парыжы (1977).

0 Обсуждение Комментировать