Вверх


Лета з добрай кнігай

436 0 09:32 / 23.06.2017

1 чэрвеня на базе Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Лидер» урачыста стартавала рэспубліканская акцыя «Лета з добрай кнігай!».




Заснавальнікі — Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».


Мінінфармам распрацаваны лагатып акцыі, а таксама план мерапрыемстваў па яе правядзенні ў летні перыяд. У абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна ў Гомелі 22 чэрвеня прайшла тэатралізаваная пастаноўка па кнізе «Жывая памяць маёй сям’і». У кнігарнях Гомельшчыны запланаваны сустрэчы з пісьменнікамі-землякамі. Перасоўныя выставы выдавецтваў арганізуюць ў бібліятэках Акцябрскага, Светлагорска, Жлобіна. У Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы пройдзе промакцыя «Чытайце беларускае!», прысвечаная Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 


Падвядзенне вынікаў акцыі плануецца 2 верасня, у рамках сёлетняга Дня беларускага пісьменства ў Полацку.


0 Обсуждение Комментировать