Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Новыя выданні класікаў

1461 0 15:56 / 20.01.2018
Творы і артыкулы класікаў беларускай літаратуры Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Івана Навуменкі, якія раней не друкаваліся, пабачаць свет.
Яны публікуюцца ў зборах іх твораў, якія выходзяць у выдавецтве «Мастацкая літаратура» — паведаміла БЕЛТА. Нядаўна завершана работа над выданнем 10-томнага збору твораў нашага земляка Івана Навуменкі, пабачыў свет і 16-ты том з 25-томнага збору Уладзіміра Караткевіча.
Сёлета пачнецца выпуск збору твораў Янкі Брыля з навуковымі каментарыямі. У першым томе плануюць надрукаваць літаратурны запавет пісьменніка, змесцяць і яго апавяданні. Адна з кніг збору твораў Караткевіча пазнаёміць з яго малюнкамі. Плануюць уключыць да выдання і два дыскі: песні ў выкананні Уладзіміра Сямёнавіча і запісы яго выступленняў.
Вядзецца работа з рукапісным архівам, які прадставіла сям’я Івана Навуменкі. 
Усе выданні ўтрымліваюць творчую спадчыну класікаў, з’яўляюцца своеасаблівай скарбонкай беларускай лексікі, фіксуюць і зберагаюць багацце мовы.
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать