Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Фінал конкурсу “Захаваем свет разам” пройдзе ў Гомелі

3627 0 23:16 / 25.04.2018
Выніковы тур конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам” пройдзе ў Гомелі
Выніковы тур 12-га абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 80-годдзю Гомельскай вобласці, юбілеям пісьменнікаў-землякоў Анатоля Грачанікава і Леаніда Гаўрылава, пройдзе 26 красавіка 2018 года ў офісе абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (г. Гомель, вул. Савецкая, 126, офіс 400-401, 4 паверх).
Па ініцыятыве пісьменніцкай арганізацыі Гомельшчыны, як паведаміў Уладзімір Гаўрыловіч, ужо праведзены тры туры названага конкурсу. Прынялі ўдзел звыш 1,5 тысячы вучняў агульнаадукацыйных школ, гімназій, навучэнцаў прафтэахдукацыі.
15 красавіка прайшоў 3-ці завочны тур конкурсу. Аддзелы адукацыі гаррайвыканкамаў і асобныя ўстановы адукацыі даслалі 89 відэазапісаў. Яны прагледжаны аўтарытэтнай камісіяй, у саставе якой працавалі пісьменнікі, журналісты, артысты тэатра і кіно. У выніку да 4 тура дапушчана 16 фіналістаў.
Фіналістамі абласнога этапа конкурса чытальнікаў прызнаны:
Ілля Меджумаеў (СШ №12 г. Гомеля), Герман Смялоў (Губіцкая базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна), Сафія Лісіменка (г. Гомель, Навабеліцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”), Валерыя Малюк (СШ 32 г. Ельска), Елізавета Кошман (гімназія г. Калінкавічы), Дар’я Анішчанка (гімназія г. Нароўлі), Марыя Грынкевіч (Акцябрская раённая гімназія), Алена Скалава (Рэчыцкі педкаледж), Ілья Радчыкаў (СШ №2 г. Рагачова), Ангеліна Шапавалава (Дварэцкі сад-школа Рагачоўскага раёна), Вікторыя Рубан (СШ №1 г. Хойнікі), Ірына Болсун (Палескі сад-школа Чачэрскага раёна), Станіслаў Макарэвіч (Чырвоненская школа Жыткавіцкага раёна), Ян Палівач (Ліскоўская СШ Рэчыцкага раёна), Міліца Савасцеенка (СШ №1 г. Сетлагорска), Андрэй Маручок (Малажынская СШ Брагінскага раёна).
Па выніках 4 тура з 16 фіналістаў будуць вызначаны лаўрэаты – уладальнікі дыпломаў 1,2,3 ступені і Гран-пры. Аддзелы адукацыі раёнаў прэміяльна заахвоцяць настаўнікаў, якія падрыхтавалі фіналістаў абласнога конкурсу чытальнікаў і лаўрэатаў, уладальніка Гран-пры.
Адкрыццё конкурсу ў 10.30.




Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать