Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Вандроўка васямнаццатая. Цясны

6404 0 05:29 / 15.11.2012

Пралог

Шмат разоў праездам была ў вёсцы Цясны Лоеўскага раёна. А прыехаць для больш дэталёвага знаёмства паклікаў тэлефонны званок у рэдакцыю працаўніка Цясноўскай фермы КСУП “Бывалькі” Рыгора Кошчанкі. Мужчына і яго кабета Надзея скардзіліся на выключна дрэнныя ўмовы працы. Тое, што ферма патрабуе карэннай перабудовы, ні для каго ў раёне не навіна. Як сказаў старшыня Лоеўскага райвыканкама Дзмітрый Петражыцкі, распачата рэканструкцыя 8 фермаў у раёне. І ўжо вядзецца распрацоўка дакументацыі на такую перабудову і ў Цяснах, выдаткоўваюцца неабходныя сродкі з абласнога бюджэту. У дзень прыезду я даведалася, што Кошчанка… звольніўся і атрымаў разлік. Пра гэта расказаў старшыня КСУП “Бывалькі” Павел Сікорскі. — Гэта я ініцыятар яго звальнення, бо ўмовы на ферме дрэнныя, — сказала Надзея Іванаўна, якая працуе сацыяльным работнікам (дапамагае па дому аднаму з дзяражыцкіх герояў публікацый у нашай “ГП” Афанасію Шкляравупрым. аўтара). — І мой Рыгор, старанна адпрацаваўшы, змушаны звольніцца.

Вясковыя мадонны

Вёска Цясны, прысуседзіўшыся каля дарогі, глядзіць вокнамі сваіх хат на белы свет. Па абліччы іх, як і ў іншых населеных пунктах, можна вызначыць, дзе сапраўдныя сяляне. Зараз тут 47 гаспадарак, 97 жыхароў. І толькі 11 дзетак. Вёска з ліку неперспектыўных. Працаздольных усяго 41 чалавек. А пенсіянераў, людзей пажылых — 45. Менавіта яны ў свой час шчыравалі на палетках і фермах бывалькаўскага калгаса. Сярод іх і ўдалося адшукаць сапраўдных гераінь, майстрых-вышывальшчыц. Жывуць яны на цэнтральнай вуліцы Пралетарскай. Валянціна Музычэнка — маці чатырох сыноў. Васіль з Сяргеем працуюць на беларускай зямлі, а двое — у Расіі. Аляксандр — нафтавік, лятае на Поўнач, здабывае чорнае золата. Віктар на будоўлі ў расійскай сталіцы. У іх маці Валянціны Сяргееўны 40 гадоў працоўнага сялян­скага стажу ў роднай гаспадарцы.
Валянціна Музычэнка
— Бывала, дзень грабём сена, і за гэта — толькі рубель зараблялі, — дзеліцца гаспадыня дагледжанай па-гаспадарску хаты. — На наступную раніцу пытаемся ў учотчыцы: мо сёння большы заробак? Ды дзе там, усё той жа рубель. Памятаецца, па паўтара гектары буракоў апрацоўвалі ў брыгадзе. І не раз, а тры за сезон. Спякота, смага неймаверная. Што папрацавалі, то папрацавалі. А цяпер рабіць не хочуць, а грошы толькі каб добрыя мець. Іншы раз летам даводзіцца назіраць, як здзекуюцца са скаціны. Загоняць тых каровак у кашару, і яны суткамі стаяць, равуць. Бывае, што вырвуцца, платы праломяць і па агародах людскіх носяцца… Нібыта праваслаўны храм абразамі, асветлена хата Музычэнкаў вышыванымі лікамі святых. Калі стаіш перад гэтымі выявамі, сапраўды адчуваеш, што здаеш іспыт на чалавечнасць, справядлівасць, дабрыню. Майстэрству вышывання Валянціна вучылася ў сваёй маці Аляксандры Марсавай і цёткі Еўдакіі Сініла. Сяргееўна сказала, што не менш гэтага занятку падабаецца ёй збіраць грыбы (днямі яшчэ кошык зялёнак нарэзала) і ў царкву хадзіць. Моліцца жанчына за здароўе ўсіх дзетак і ўнукаў (а іх пяцёра), за сваю сястрыцу — родную крывіцу Лідзію Барысенка, што жыве ў Цяснах. Часцяком яны завітваюць адна да другой, каб паспавядацца пра ўласнае жыццё. Разам згадваюць бацьку, які прапаў без вестак у Вялікую Айчынную, дзядзьку (брата маці), які пасля ранення быў у шпіталі ва Узбекістане і застаўся там назаўсёды… Часопіс “Вышивка для души” — любімае друкаванае выданне жыхаркі вёскі Цясны Галіны Сініла. З-пад яе рук, бы жывыя, вырастаюць вяргіні, ружы, півоні, а таксама пейзажы з птушкамі, аленямі. Словам, вышыванымі карцінамі прыроды. Галіна Міхайлаўна 32 гады аддала калектыўнай гаспадарцы. Паспытала рознага хлеба: была паляводам, асемянатарам, даяркай, брыгадзірам і загадчыцай фермы. Разам з дбайным сваім гаспадаром Мікалаем яны шмат па­шчыравалі, каб і дом быў дагледжаны, і на падворку было не пуста, і ў хлеўчыку жыўнасць не зводзілася. Зараз гаду­юць чатырох парсюкоў, паўсотні курак, маюць каня.
Вышываныя карціны Галіны Сініла
— Ды і як без яго ў гаспадарцы, калі гектар зямлі апрацоўваем, — дзеліцца Міхайлаўна. — Працуем з маленства, так і дзяцей, дзвюх дачок і сына, выхавалі. У нас з дзедам чатыры ўнукі і толькі адна-аднымачка ўнучка, 12-гадовая Інка. Ёй і перадаю ў спадчыну сваё вышыванне. А я, паглядзеўшы на работы сяўкоў­скай школьніцы, упэўнілася: дзіця добра засвоіла бабуліну навуку. Яе маленькія работы літаральна дыхаюць. Так здорава падабрана каляровая гама! — Мама не шкадуе палову пенсіі на ніткі аддаць, — дзеліцца дачка Юля, вярнуўшыся з працы. — Бывае, выставяць з Інаю ўсе вышываныя рэчы, што маюцца ў доме, і мы бы ў музеі якім любуемся казачнай прыгажосцю. А ў дварышчы сям’і Сініла зусім нядаўна адгарэлі апошнія восеньскія кветкі. Сцяжына, якая вядзе да весніц, з ранняй вясны аздоблена імі. І доўгімі вечарамі позняй восені і зімы гэтую прыгажосць нібы ўзнаўляе ў сваіх работах 57-гадовая Галіна. Спраўляецца ўсіх дагля­дзець, павышываць і паглыбіцца ў прагляд тэлевізійных серыялаў пра чужое жыццё. І разам з усёю вёскаю Цясны чакае новай вясны.
Галіна і Мікалай Сінілы
Фото аўтара
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать