Вверх


Заззялі зноў пад небам сінім

1518 0 12:00 / 30.04.2016

Чатыры новыя купалы і крыжы ўстаноўлены на храме ў гонар святога архангела Міхаіла ў рабочым пасёлку Касцюкоўка.


Надкупальныя крыжы


Будаўніцтва гэтай царквы пачалося ў 1996 годзе, праз тры гады пасля таго, як быў зарэгістраваны прыход. Фінансавую дапамогу ў распрацоўцы праекта аказала ААТ «Гомельтранснафта Дружба», першапачатковае будаўніцтва фінансавала «Гомельшкло». У гэтай царквы два храмы — у гонар святога прарока Ільі і святога архангела Міхаіла. У 1999 годзе на царкве ўстанавілі купал, зроблены спецыялістамі Гомельскага шклозавода з нетрадыцыйнага матэрыялу — шкла шматслойнага бяспечнага.


Новыя «залатыя цыбулінкі» на царкоўным двары пачалі расці ў лютым. Да вырабу пяці купалоў і надкупальных крыжоў прыступілі майстры Мікалай Мірашнічэнка, Сяргей Шаўчэнка, Вячаслаў і Дзмітрый Пабядзінскія. Маленькія купалы дыяметрам 1,3, вялікі — 4,25 метра, крыжы для іх вышынёй адпаведна 2,7 м і 1,6 метра.


Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан асвяціў купалы і крыжы, а 5 красавіка іх устанавілі на храм. Па словах пратаіерэя Аляксандра Кавалёва, усе работы па стварэні купалоў выконваліся на ахвяраванні прыхаджан. Стары купал, які многія касцюкоўцы з любоўю называлі дыяментам, абавязкова будзе захаваны. Ён упрыгожыць царкоўны двор.


Дарэчы, гэта быў адзіны ў Беларусі шкляны купал на культавай пабудове. У гэтай царкве знаходзіцца і адзін з нямногіх у нашай краіне іканастасаў, зробленых з вапняку.


Майстры па купалах

Вернікі сустракаюць Стэфана

Стэфан асвячае купалы

Купал са шкла шматслойнага бяспечнага

Дыямент апускаюць на зямлю

Шкляны купал будзе захаваны

Фото аўтара

0 Обсуждение Комментировать