Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Обряд «Сула» в Гомельском районе

9913 0 05:00 / 04.05.2016
Амаль дзесяць гадоў таму ў вёсцы Маркавічы адрадзілі старажытны абрад пад назвай Сула (рух, плынь). Як яго раней праводзілі, настаўнікі і вучні распытвалі старых людзей, якія яшчэ памяталі песні і абрадавыя дзеянні, а таксама, што яны азначалі.
Праводзілі Сулу абавязкова на другі дзень Вялікадня: пасля богаслужэння ў царкве ў Гадзічаве яго жыхары з кулічамі, пасхамі і яйкамі па старажытнаму Кацярынінскаму шляху ішлі ў госці да маркаўчан — павіншаваць з Вялікаднем, пажадаць здароўя, шчасця і дабрабыту, — расказвае дырэктар Маркавіцкага дзіцячага саду — СШ Мікалай Пашчанка. — Згодна з традыцыяй, адна з жыхарак Маркавіч з кулічом ці пасхай на тканым рушніку сустракала гасцей: «Як прайшоў Хрыстос усе мукі, узялі Яго пад рукі. Яго маці стаяла і такія словы прамаўляла: «Сыне мой, як будзеш Ты васкрасаці, будуць цябе ангелы страчаць, са святым васкрасеннем паздраўляць! Хрыстос уваскрос!». А жанчына з Газдзічава ёй і адказвае: «Дай Бог і на той год даждаць светлага Хрыстова Уваскрасення ў шчасці і здароўі! Хрыстос уваскрос!» — і абедзьве хрыстосуюцца. Так было і сёлета...
Па меркаванні жыхароў Маркавіч, Сула таксама была прызвана «абудзіць зямлю» і дараваць у будучым добры ўраджай. У полі за вёскай (а зараз на скрыжаваннях вуліц) жанчыны і дзеўкі «заводзяць танка» — пачынаюць вадзіць карагод, каб «усё ў нас радзіла, і каб маланка нас не біла!». У некаторы момант галоўнымі дзеючымі асобамі станавяцца тры маленькія дзяўчынкі ў цэнтры кола-карагода: іх на руках падкідвалі ўверх, што было сімвалічным пажаданнем усім дзеткам расці здаровымі. Сула мела і сакральнае значэнне — карагод сімвалізаваў сонца і ў той жа час лічыўся абярэгам.
Аднак зараз для многіх жыхароў Маркавіч Сула застаецца невядомым, але прыгожым абрадам (што не дзіўна — апошні раз яе праводзілі ў 1967 годзе). У той жа час рэканструяваны абрад выклікае цікавасць у фалькларыстаў і этнографаў: не першы год сюды прыязждаюць навукоўцы з Гомеля і сталіцы. Напрыклад, сёлета Сулу наведалі ўдзельнікі музычнага фольк праекту «Ягорава гара» (мастацкі кіраўнік Ягор Паляшук), і не проста ў якасці гледачоў, а непасрэдных удзельнікаў свята.
Не адстаюць і мясцовыя аматары старажытных абрадаў і традыцый. Не першы год у Суле прымае ўдзел мясцовы жыхар, оперупаўнаважаны аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віктар Шыпкоў.
Малады чалавек з’яўляецца этнографам-аматарам, а таксама калекцыяніруе гармонікі (на адным з іх ён і іграў увесь час) і старажытных строяў (адзення). Віктар расказаў, што ўзнаўленнем абраду і традыцыі віншавання з Вялікаднем жыхароў суседніх вёсак пачаў займацца былы настаўнік мясцовыай школы (зараз гэта — дзіцячы сад — СШ) Рыгор Басаў. Зараз ён з’яўляецца святаром у адным з праваслаўных прыходаў гомельскай епархіі...
У кожнай справе павінен быць сэнс, — разважае Віктар Шыпкоў. — Калі мы год назад аднавілі пешы ход з Гадзічава да Маркавіч, вы не ўяўляеце сабе, якія пачуцці ахапілі кожнага з нас, калі ўсе ішлі па вуліцы і спявалі: нават душа радавалася, думалася, што вось так гадоў сто назад нашы продкі ішлі віншаваць з Вялікаднем суседзяў...
Раней Сулу вадзілі ў чатырох вёсках — Маркавічах, Гадзічаве, Краўцоўцы і Дзікалаўцы. Зараз захавальнікамі абраду з’яўляюцца педагогі і навучэнцы Маркавіцкага дзіцячага саду — СШ і работнікі культуры вёскі Маркавічы. На святкаванне Сулы сюды збіраецца ўсё больш людзей: арганізатары запрашаюць педагогаў і навучэнцаў некалькіх устаноў адукацыі раёна. Сёлета свята ў Маркавічах наведалі ўздзельнікі аматарскіх калектываў Глыбоцкай, Грабаўскай, Навагуцкай, Чарацянскай і Клімаўскай школ. Яны паказалі жыхарам Маркавіч і Гадзічава, а таксама гасцям свята тэатралізванаыя пастаноўкі, старажытныя побытавыя танцы, як напрыклад, вучні з Грабаўкі — танец «Полька».
Прыемна бачыць, што ў абрадзе актыўна прымаюць удзел дзеці і моладзь, нават проста ў якасці гледачоў, — аздзначае метадыст па этнаграфіі і фальклору Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц.
Больш таго, вельмі добра, што ўдзельнікі абраду дбайна захоўваюць старажытную вопратку і выходзяць на Сулу менавіта ў ёй, — дадае загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і народнай творчасці Пятро Цалка.
Пасля выступленняў школьных калектываў хлопцы і дзяўчынкі з радасцю гулялі ў народныя велікодныя гульні, якія былі вельмі папулярныя ў іх продкаў.















































Фото Олега Белоусова
Общество


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать