Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Інтэлект, маяк і гарбата

1182 0 18:39 / 20.05.2010
Знакаміты гомельскі шашыст, міжнародны майстар Андрэй Толчыкаў расказаў пра сакрэты перамог.
Зусім нядаўна беларускія спартсмены пакарылі Еўропу на чэмпіянаце па міжнародных шашках ў Таліне (Эстонія). Мужчынская каманда заняла першае месца, жаночая атрымала срэбра.
— Калі ехалі на турнір, паставілі сабе задачу ўвайсці ў тройку мацнейшых. Аднак першы тур паказаў, што мы здольныя на большае, — гаворыць Андрэй. — Нашымі галоўнымі сапернікамі сталі зборныя з Нідэрландаў, Расіі, Украіны. У 4 туры у нас атрымалася перайграць прыблізна роўную нам па сілах украінскую каманду з неверагодным лікам — 5:1. Я перамог чэмпіёна Украіны 2009 года, вопытнага Арцёма Іванова. Для таго каб зраўнаваць лік, украінцам была проста неабходна перамога на адной з дошак, але наш чатырохкратны чэмпіён свету Анатоль Гантварг не даў здзейсніцца іх жаданням. Пасля гэтага беларусы атрымалі безумоўную перавагу над іншымі камандамі, таму што зборная Украіны акрамя нас не саступала нікому.
— Чым ты любіў займацца ў дзяцінстве? Чаму менавіта шашкі сталі тваёй прафесіяй?
— У дзяцінстве маімі любімымі заняткамі былі футбол і лёгкая атлетыка. Аднак у нашай сям’і традыцыйна панавала інтэлектуальная атмасфера. Мае дзядуля і бабуля вельмі любілі гуляць у шахматы і шашкі за кубачкам гарбаты. З часам мне спадабаўся гэты занятак, таму ўжо ў трохгадовым узросце я актыўна гуляў у шашкі з дзядулям. Але ў секцыю да свайго першага трэнера Ігара Рыбакова пайшоў у 7 год. І ўжо праз месяц заняткаў стаў чэмпіёнам горада сярод аднагодкаў. Ігар Эдуардавіч — выдатны педагог, безумоўна, ён быў маяком для ўсіх вучняў. Акрамя таго, мая маці старалася заўсёды адорваць мяне падарункамі за мае першыя перамогі. Самай важнай якасцю лiчу жаданне перамагаць. Калі яго няма, усе спробы стаць сапраўды добрым шашыстам марныя.

Алена ЧУЯНКОВА

 

Спорт


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать