Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Памяці Земляка

1457 0 23:13 / 24.01.2008
...12 ліпеня 2002 года. Пятроў дзень, лета ў зеніце. Наш мікрааўтобус з гомельскімі нумарамі імчыць па Ждановічах, едзем на сустрэчу з ім, Земляком. Хочацца пачуць разважанні Івана Пятровіча Шамякіна пра час і пра сябе, пра стан айчыннай літаратуры, паведаміць яму, што новага на радзіме.
У шчодрай, пухнатай квецені палісадніку яго сціплай дачы мы разгубіліся, убачыўшы, што Іван Пятровіч ужо крочыць насустрач. Каржакаваты, ссівелы, але такі пазнаваемы. Наш.
— Мы прывезлі Вам шчырае прывітанне ад Гомельшчыны, ад удзячных чытачоў і герояў Вашых кніг, — гаворым пісьменніку.
Дорым яму спецыяльную газетніцу, у якой свежыя нумары “Гомельскай праўды”, паведамляем, што рэдакцыя аформіла бестэрміновую падпіску на мінскі адрас класіка.
— Дык пачакайце ж, я не паспеў пагаліцца, госці мае дарагія! — расчулены Іван Пятровіч убачыў аб’ектывы фота- і тэлекамеры. — Я ўжо тут пад клапатлівым доглядам сваіх жанчын на дачы зусім выбіўся з рэжыму, позна сплю... Праўда, позна чытаю... Перачытваю дзённікі Льва Талстога...
Пагаліўшыся, ён прысеў пад яблыняй і разгарнуў “Гомельскую праўду”, на старонках якой друкаваліся колісь урыўкі з яго першага рамана “Глыбокая плынь”. Іван Пятровіч згадаў, што на пасяджэнне літаб’яднання пры нашай газеце першы раз прынёс свае вершы. Яму тады параілі пісаць прозу...
Спякотны ліпеньскі дзень вымусіў нас сесці ў альтанку, потым пера-брацца ў гасціную на дачы. Гавары-лі, гаварылі.... Не маглі нагаварыцца.
Ён надпісаў аўтограф для “Гомельскай праўды”, падарыў нам свой зборнік аповесцяў “У пошуку прытулку”. Праводзіў да мікрааўтобуса. Мы ніяк не адважваліся зачыніць перад ім дзверцы...
Згадваючы тое наша з ім працяглае інтэрв’ю, змешчанае ў колькіх нумарах любімай ім “Гомельскай праўды”, не маглі пазбыцца адчування: Іван Пятровіч па-зямляцку даваў нам запавет. Жыць годна, дастойна, сябраваць з народамі-братамі. Да апошняга ўздыху нёс у сваім сэрцы боль за распад адзінай краіны — СССР.
Ён, былы салдат Вялікай Айчыннай, аўтар 13 раманаў і звыш 30 аповесцей, п’ес, сцэнарыяў, шматлікіх публіцыстычных твораў, кніг, якія выйшлі агульным тыражом 25 мільёнаў экземпляраў, верыў у мудрасць свайго народа...
Мы развітваемся са сваім Земляком, Народным пісьменнікам Беларусі Іванам Пятровічам Шамякіным. Балюча. Не верыцца...
Журналісты
“Гомельскай праўды”
Спорт


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать