Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У Хойніках прайшоў другі абласны турнір па цяжкай атлетыцы на прызы майстра спорту міжнароднага класа Алега Лобана

1849 0 15:29 / 04.05.2018

Акрамя хойніцкай зборнай ДЮСШ «Алімп-2018» у спаборніцтвах удзельнічалі каманды ДЮСШ г.п. Касцюкоўка і № 7 Гомеля, СДЮШАР «Гомсельмаш», а таксама ДЮСШ Рэчыцы і Мазыра, мазырскай СДЮШАР.


На працягу некалькіх напружаных гадзін кожны ўдзельнік імкнуўся за тры падыходы перавысіць свой вынік у рыўку і штуршку, перасягнуць паказчыкі супернікаў.

Залатых медалёў турніру дамагліся выхаванкі хойніцкай ДЮСШ Крысціна Кугаева (вагавая катэгорыя 53 кг), Дар’я Брухавецкая (58 кг) і Алеся Царанок (69 кг). Сярод юнакоў лепшымі сталі Дзмітрый Ходас (у катэгорыі 62 кг і вышэй), Дзяніс Атрошчанка (69 кг), Яўгеній Папроцкі (77 кг), Дзяніс Алімаў (85 кг) і Віталій Лук'янаў (больш за 85 кг).

Асобныя прызы Алега Лобана атрымалі наймацнейшыя спартсмены — хайничане Дзяніс Атрошчанка і Дар’я Брухавецкая.

Асобную падзяку калектыў ДЮСШ «Алімп-2018» выказвае арганізатарам мерапрыемства — Федэрацыі цяжкай атлетыкі (Беларускі цяжкаатлетычны саюз) за прадастаўленыя прызы і медалі і ўпраўленню спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама — за прадастаўленыя кубкі спаборніцтваў




Спорт


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать