Вверх


У Гомелі прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы "Здароўе"

691 0 17:01 / 04.06.2012
У Гомелі прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы сярод школьнікаў з сельскай і гарадской мясцовасці па летняму мнагабор'ю "Здароўе".



Юныя спартсмены змагаліся за перамогу ў такіх відах, як бег, стральба, плаванне, скачкі, гімнастыка. У заліку сярод вёсак першае месца заняў Жодзішкаўскі яслі-садок — сярэдняя школа Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Другое месца ў Чырвонабярэжскай сярэдняй школы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Трэцяе месца дасталася Забялышынскай сярэдняй школе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці.

Сярод вучняў гарадскіх устаноў адукацыі пераможцам сталі і прадстаўнікі сярэдняй школы № 47 г. Мінска. На другім месцы — Жалудоўская сярэдняя школа імя Урублеўскага Гродзенскай вобласці. Гамяльчане з сярэдняй школы № 15 апынуліся на трэцяй пазіцыі.
Фото Вячаслава Сухадольскага

0 Обсуждение Комментировать