Вверх


У экспарце трэба прыбавіць

517 0 11:12 / 24.01.2008
Наша вобласць летась дабілася прыкметнага павелічэння экспартных паставак у параўнанні з папярэднімі гадамі. І сёлета ўжо ёсць добрыя напрацоўкі ў арганізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці. Але разам з тым хапае і праблем, нявырашаных пытанняў, якія перашкаджаюць умацоўвацца на знешніх рынках і асвойваць новыя. Як іх вырашыць, як палепшыць работу ў гэтым накірунку, вялася дзелавая размова на абласным семінары-нарадзе.
Гэты семінар, дарэчы, вызначаўся тым, што праводзіўся аблвыканкамам разам з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, паведаміў пры яго адкрыцці намеснік старшыні аблвыканкама
У. М. Патупчык. Пасля Гомеля падобныя мерапрыемствы будуць арганізаваны і ў іншых абласных цэнт-рах рэспублікі.
Было адзначана, што ў цэлым па рэспубліцы, а таксама ў нашай вобласці ў мінулым годзе значна палепшылася знешнеэканамічная дзейнасць. У параўнанні з папярэднімі гадамі больш тавараў па-стаўляецца за межы дзяржавы. Экспарт у Беларусі ў параўнанні з 2002 годам летась павялічыўся больш чым на 20 працэнтаў. І сёлета ўрадам і Міністэрствам замежных спраў прымаюцца неабходныя захады для паляпшэння работы ў гэтым плане. Госці з Мінска паведамілі прысутным аб змяненнях, якія чакаюцца сёлета ў знешнеэканамічнай дзейнасці, адказалі на пытанні. Пытанняў жа было шмат, прытым вельмі вострых. Многія прадстаўнікі прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці гаварылі аб недасканаласці мытнага і падаткавага заканадаўстваў, аб перашкодах, якія ўзнікаюць пры знешнеэканамічнай дзейнасці.
Слушныя заўвагі, як адзначыў
У. М. Патупчык, будуць занесены ў пратакол і накіраваны ва ўрад нашай дзяржавы. Але ж і на месцах нямала яшчэ недапрацовак, упушчэнняў.
Уладзіміра Мікалаевіча падтрымаў пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь М. Р. Вайцянкоў, які зазначыў:
— На шляху да знешніх рынкаў перашкод, безумоўна, многа. Але і самім трэба быць больш мабільнымі, дзейнічаць, а не чакаць, пакуль вашы праблемы вырашыць нехта за вас.
Пасля заканчэння семінара ў інтэрв’ю “Гомельскай праўдзе” намеснік дырэктара дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў М. Е. Пацкевіч падкрэсліў, што пытанні павышэння канкурэнтаздольнасці тавараў беларускіх прадпрыемстваў неабходна больш актыўна вырашаць на месцах. Асаблівую ўвагу трэба надаваць рынкам Расіі. У той жа час ёсць магчымасці і іх трэба выкарыстоўваць для актывізацыі экспарту па іншых накірунках.

0 Обсуждение Комментировать