Вверх


Do you speak на роднай мове?

1875 18 22:00 / 01.10.2010
IMG_5497На працягу тыдня карэспандэнт “ГП” размаўляла толькі па-беларуску

Пятніца.
Агульны праязны

Цудоўная выдалася раніца, сонечная. Да таго ж, 10 верасня час набываць дэкадны праязны. Кандуктар прайшла побач са мной некалькі разоў, перш чым я наважылася нарэшце загаварыць (нават не ўяўляла, што гэта будзе так складана. Як з берага ў ваду зайсці).
— На наступную дэкаду ёсць праязныя? — пытаюся, і, атрымаўшы станоўчы адказ, кажу: — Мне патрэбен агульны.
Паўза. Невядома навошта, удакладняю:
— У сэнсе, на аўтобус і тралейбус.
— Есть, — адказвае і глядзіць на мяне, як падалося, з павагай.
У позірках жа пасажыраў, што знаходзіліся ў радыусе чутнасці, наколькі я паспела заўважыць, у каго зацікаўленасць, у каго варожасць.
Бадзёрым голасам размаўляю па-беларуску з калегамі ў офісе, з чытачамі і рэспандэнтамі па тэлефоне. Інтанацыя слаба суадносіцца з замаруджанасцю гаворкі. Справа ў тым, што словы даводзіцца падбіраць пасля перакладу рускамоўнай думкі на родную мову. Заўважаю, што некаторыя словы ўжываю рускія, але вымаўляю іх на беларускі манер. Прычым яны не складаныя, і каб іх перакласці, асабліва аб’ёмнага тэзаўруса не трэба. “Фамілія”… Які сорам :(
Дзякуй Богу, дома ў мяне ёсць Караткевіч. Прыйшла засмучаная амаль да слёз. Твор выцягнула з назвай якраз пад настрой: “Ладдзя роспачы”. Насамрэч, выпадковае супадзенне, бо са студэнцкіх гадоў люблю аповед пра тое, як Гервасій Выліваха з Рагачова саму смерць у шахматы перайграў, няхай сабе і не без махлярства. Пакрысе, старонка за старонкай, узгадваю словы, сінтаксічныя канструкцыі і, галоўнае, настрой, які патрэбен, каб размаўляць па-беларуску.


Субота.
Злашчасны прыпынак
Гомель святкуе Дзень горада. Не вельмі гэта прыемна, скажу я вам, раз-пораз аказвацца ў цэнтры ўвагі натоўпу. Але ўпарта гутару з сябрамі па-беларуску. Да маіх каментарыяў наконт розных прывабных атрыбутаў рэтрабульвару ці жахлівага выступлення хіп-хоп калектываў прыслухоўваюцца бадай усе, хто знаходзіцца паблізу. Цікава, што юнацтва рэагуе на беларускую гаворку як на нешта незвычайнае (і здаецца, з такім жа поспехам магла б прыцягнуць іх увагу гутаркай на кітайскай ці эсперанта), моладзь з зацікаўленасцю, сталыя людзі не заўважаюць увогуле.
Вечарам, калі вярталася дадому, раптам перайшла на рускую мову, нягледзячы на ўсю сваю рашучасць. Не рызыкнула сказаць у маршрутцы, каб супынілі мне на прыпынку. Бо па ўсім было відаць, што мяне могуць не зразумець ні вадзіцель, ні пасажыры. Было ўжо позна, цёмна, холадна і не хацелася ісці пешшу ці працяглы час чакаць аўтобуса, праехаўшы пункт прызначэння. Выйшла з брыдкім пачуццём: так прыстасоўвацца да абставін і ганебна, і крыўдна.

Нядзеля.
“Чортаў тыдзень” без выключэнняў
Ранішняя тэлефонная размова з братам скончылася яго меркаваннем, што я, напэўна, звар’яцела. Малодшанькі заявіў: хоць яму і вельмі цікава даведацца пра мае навіны, ён патэлефануе мне ў наступную суботу, калі “гэты мой чортаў тыдзень” скончыцца. І справа не ў тым, што не падабаецца яму, як гучыць мова ці ставіцца ён да яе прадузята. Проста разумее з цяжкасцю.
Вельмі абурае, калі суразмоўцы не могуць падтрымаць гутарку. Я і сама раней мела агідную звычку на беларускую мову адказваць рускай. Больш так рабіць не буду.
Зрэшты, мае сябры амаль усе шчыра намагаліся падтрымаць мяне ў добрай справе, няхай і з памылкамі. Без праблем размаўляў са мной толькі тата. Нічога дзіўнага: ён філолаг. Радаваўся, мусіць, бо такія тыдні ён імкнуўся мне наладзіць, яшчэ калі я ў дзіцячы садок хадзіла.
Тэлефанаваў знаёмы з Украіны. Адзіны чалавек, які ўвогуле не заўважыў, што я пачала размаўляць па-беларуску. Сказаў, што цудоўна разумее ўсё, што я гавару. Маўляў, нечым падобныя мовы, а сваю ён ведае. Можна толькі пазайздросціць суседзям. Дарэчы, пабываўшы ў бацькоў у Брагінскім раёне і паглядзеўшы ўкраінскія тэлеканалы, адчуваю, што і сама па-ўкраінску змагу з лёгкасцю пагутарыць. Навіны, разважальныя тэлеперадачы, фільмы, серыялы — усё на іх мове, яна ўспрымаецца добра і літаральна ўсмоктваецца ў мозг. А што наша тэлебачанне? Адзіная беларускамоўная перадача, якую з задавальненнем гляджу ўжо каторы год — “Вiдзьмо-нявiдзьмо”, што перабралася з БТ на “Сталічнае тэлебачанне”. Але я яшчэ памятаю беларускамоўныя навіны, якія зараз хіба што ў рэгіянальных выпусках пачуеш.

Панядзелак.
Што можа аб’яднаць трактар і папяросу?
Мала хто ведае пра ліст, які Якуб Колас, калі верыць словам яго сына Міхася ў адным з інтэрв’ю, аднёс у бюро ЦК КП Беларусі ў апошні дзень свайго жыцця, у жніўні 1956 года (хаця напісаны ён быў раней). Сёння гэты ліст аб катастрафічным становішчы роднай мовы, які больш чым на 30 гадоў трапіў пад грыф “цалкам сакрэтна”, можна знайсці на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі ў спецыяльнай падборцы дакументаў да 125-годдзя класіка. Працытую вытрымкі:
“Установы сталiцы вывелi з абыходку беларускую мову: на ёй не вядзецца перапiска, на ёй не гавораць з наведвальнiкамi, у гарадах няма беларускiх шыльд i надпiсаў, мала беларускiх афiш i плакатаў… Няўжо ж нашы аўтамабiлi, трактары, станкi, тканiны, цукеркi, папяросы сталi б горшымi, каб на iх былi беларускiя надпiсы. Хай толькi якасць не падводзiць!”
“Студыя “Беларусьфільм” здымае фільмы на рускай мове, а потым дубліруе на беларускую. Такім шляхам нацыянальную кінематаграфію не створыш”.
“Нават у многіх школах вясковых мясцовасцей беларускага толькі і засталося, што шыльды над ганкам”.
“Моладзь, падрастаючы, пачала ўжо нігілістычна адносіцца да мовы: нашто яе вывучаць, калі яна не мае практычнага прыстасавання...”
Заўважце: прайшло больш за паўстагоддзя. Хацела ўсё пакінуць без каментарыяў, ды не магу не сказаць, што пачала пільна прыглядацца да этыкетак на беларускіх таварах. Плаўлены сыр “Добрай раніцы” і вафельны батончык “Смак” — вось і ўсё, што я прыкмеціла за тыдзень.
А наконт выйсця, дык, на думку Коласа, усё можа змяніць добры прыклад. Асабліва з боку чыноўнікаў.

Аўторак.
Усход — справа тонкая
Сёння заняткі ў танцавальнай секцыі. Прыйшла крыху раней. Трэба, думаю, аплаціць абанемент, раз ужо час ёсць і каса яшчэ працуе.
— Добры вечар, — вітаюся і чую ў адказ тое ж самае на рускай мове. На твары касіра — ніякага здзіўлення. Працягваю: — Хацела б заплаціць за заняткі.
— Какая секция?
— Усходнія танцы.
— Какие? — перапытвае яна без раздражнення. Проста яўна не разумее, пра што ідзе гаворка.
— Ус-ход-ні-я, — вымаўляю па складах.
— Восточные, да? — удакладняе. Атрымаўшы пацвярджэнне, працягвае мне рэшту і чэк. — Пожалуйста...
Зайшла ў любімую краму. На маё “Дзякуй” ветліва адказваюць па-беларуску “Калі ласка”. Спыталася, ці няма ў іх раптам вяршкоў. Няма, адказваюць. Усміхаюцца: зразумелі.
З аднаго боку прыемна. З другога — адрэналін у крыві не скача. Увесь вечар абдумваю зламысны план: прагуляцца ў краму “Тысяча дробязей” і пацікавіцца, чыёй вытворчасці “вунь тая прыгожая жырандоля”?

Серада.
Гавару з морам
Караткевіч прачытаны, але далейшая моўная падпітка неабходна. Узгадала, як калісьці мяне ўразілі верлібры Максіма Танка. Накіроўваюся ў кнігарню на праспекце Леніна. Трэба ж — цэлы збор твораў паэта стаіць на паліцы. Праўда, высакавата, самой не дацягнуцца. Падыходжу да супрацоўніцы, прашу аб дапамозе, бо трэба ж высветліць, у якім томе змешчаны менавіта белыя вершы. Тая запыталася канфідэнцыйным тонам:
— А вы, наверное, белорусский язык преподаете? Или литературу?
— Ды не, — адказваю. — У мяне ты­дзень беларускай мовы.
— Сегодня?
— І сёння, — стараюся заставацца стрымана ветлівай. — І ўчора, і заўтра. Бо ў тыдні, ведаеце, сем дзён. Па-руску гэта называецца “неделя”.
Добра, што хоць з кніжкай не памылілася. Цікавы паэт Максім Танк. Хацела ўжо напісаць, што еўрапейскі, ды знайшла нават японскія хоку:
Набыў ракаўку.
Цяпер я — не самотны.
Гавару з морам.

Чацвер.
Тутэйшыя
Трапілі на вочы вынікі перапісу насельніцтва 2009 года. Беларускую мову назвалі роднай 60 працэнтаў жыхароў рэспублікі, аднак звычайна размаўляюць на ёй дома толькі 30 працэнтаў насельніцтва. Пры гэтым да карэннай нацыянальнасці — беларусаў — аднеслі сябе 84 працэнты жыхароў краіны. Атрымліваецца, амаль кожны трэці беларус не лічыць беларускую мову роднай. Папраўце мяне, калі гэта не крытычная сітуацыя.
Ведаю: гэта блюзнерства — ладзіць тыдні роднай мовы ды яшчэ пра гэта пісаць. Але лепш ужо так, чым рабіць выгляд, што ўсё цудоўна.
Больш-менш свабодна я пачала размаўляць ужо на чацвёрты дзень эксперыменту. Ніякага перакладу ў галаве, словы самі сабой прыходзяць. Цяпер я лічу, што тыя, хто жыве ў Беларусі і не можа нармальна размаўляць па-беларуску, — проста гультаі. Чамусьці пасол Швецыі ў нашай краіне Стэфан Эрыксан не цураецца на беларускай мове гута­рыць і не лічыць гэта неверагодна цяжкай справай.
Хацела б скончыць аповед тым, што тыдзень мой ператварыўся на “з гэтага моманту і назаўсёды”. Але не магу, бо мушу таксама змагацца са сваёй гультайскай існасцю. Ведаю толькі, што такі тыдзень — для мяне не апошні. Будзем разам?


Ірына ЧАРНАБАЙ

 


0 Обсуждение Комментировать
гость 01/10/2010 21:45
боже, какой подвиг. хотя я бы такие эксперименты на людях не ставил.8)
насилуйте себя роднай мовай сколько хотите, а от гультаёв отстаньте з гэтага моманту и назаусёды.
Цитировать
гость 01/10/2010 22:43
Уважаю! Но язык, являясь элементом культуры, прежде всего - средство общения. С удовольствием слушаю белорусскую речь, с наслаждением читаю на белорусском. Но работаю и живу "на русском".
Но не отчаивайтесь, ток кто хочет изменить мир как раз и должен начинать с себя ;)
Цитировать
гость 03/10/2010 21:31
Вось так галасаваць за расейскую дзяржаўную мову ў краіне. З часоў Коласа ўсё стала яшчэ горш...  
Цитировать
гость 04/10/2010 11:27
А вы, пэўна, якраз да гультаёў і належыце?;D8)
Ірына Чарнабай
Цитировать
гость 04/10/2010 11:53
нормально написано, хоть и многабукав, можно раза фтри меньшэ.
Я как-то не обращаю внимания, на каком языке чел говорит или пишет. Точнее, конечно, замечу, что он говорит по-белорусски, но в процессе опщения(чтения) быстро забываю. Потом если спросят, какой язык был, так и не вспомню...
Цитировать
гость 04/10/2010 15:01
Цікава, што аўтарка думае наконт спосабаў "перавода" беларусаў на родную мову. Бо, здаецца, яе кпэту хопіць на сем дзён у год, а мо і зусім застанецца гэты "чортаў тыдзень" адзіны ў гісторыі яе жыцця...

Дзяўчына з Палесся;)
Цитировать
гость 04/10/2010 16:36
Адкажыце, Ірына, у вас было адчуванне, што калі пераходзіш на беларускую мову, то становішся больш добрым, мяккім, лаяльным чалавекам?

Ад аўтара:
Нібыта з нейкім кпінам пытанне. Не разумею, у чым падвох, але адкажу: не, мне так не падалося. Хіба што больш культурным.
Цитировать
гость 04/10/2010 16:55
Паважаная дзяўчына з Палесся! Цікава даведацца, на чым засноўваецца Ваша меркаванне наконт таго, наколькі хопіць майго імпэту :)
Што тычыцца спосабаў "пераводу" беларусаў на родную мову, то хацелася б, канешне, каб гэта быў хутчэй пераход - па ўласным жаданні. Зараз беларускай мове не пашкодзіла б дзяржаўная падтрымка. Прымусіць адносіцца да роднай мовы з любоўю нельга. Але папулярызаваць яе неабходна. І ў гэтую працу абавязкова павінны ўключыцца установы культуры і адукацыі перш за ўсё.
Ірына Чарнабай
Цитировать
гость 04/10/2010 23:37
я гультай лишь потому что имею собственную точку зрения?:) мне не нравится мова, я не хочу её использовать, а еще больше мне не нравится когда когда насилуют чью-либо личность, а данном случае мою. и кто я гультай или вораг народа, а может сразу в быдло запишете? в начале 90-х это уже было. давайте может сразу строем ходить под магутны божа? кто хочет говорить - говорите, хоть на идише, но меня не заставляйте. :)) мне вот интересно что даст популяризация мовы, какие бонусы? может как перейдем на неё, так сразу зарплата 800$ станет и будем жить долго и счастливо?:)
автор, очень своевременно эксперимент поставил, очень современно.как-будто готовите плацдарм для отступления. :))
и еще, мы не стадо коров чтобы нас куда-то переводить.

извините, что без скандала.
Цитировать
гость 05/10/2010 10:57
Я так думаю, паважаны, што Вы гультай, таму што Вас чамусьці вельмі зачапіў гэты выраз. І таму што Вы не можаце адказаць мне на беларускай мове.
Не трэба перакручваць мае словы і выдумляць невядома што. Быдлотай Вас ніхто не называў. Пераводзіць ніхто нікуды не збіраецца. І, здаецца, Вас ніхто не прымушае на беларускай мове размаўляць (ці можа я сама не магу прачытаць тое, што напісала?)І пра "Магутны Божа" гаворкі не ідзе. Я ўвогуле супраць любога радыкалізму, бо добра толькі тое, што не занадта.
Мне падаецца, што вы проста не беларус. Бо не разважалі б Вы пра бонусы і пра тое, што дасць папулярызацыя мовы. Гэта справа павагі да ўласных каранёў.
Ірына Чарнабай
Цитировать
гость 05/10/2010 13:58
Хачу спытаць у таварыша dim, чым мова не падабаецца?
Цитировать
гость 05/10/2010 14:56
Наконт устаноў адукацыі. Я вучылася ў вясковай беларускамоўнай школе. Не памятаю, каб былі праблемы з разуменнем, да прыкладу, матэматыкі. А зараз чую ад гарадскіх бацькоў вучняў, што беларускамоўныя падручнікі - жах! І хатнія заданні па беларускай мове яны, аказваецца, робяць са слоўнікам. Людзі проста не чуюць сваёй мовы. Трэба каб яна гучала па радыё, каб тэлевядучыя, чыноўнікі гаварылі на ей, тады і мы загаворым смела. І цурацца не будзем. Вас абурае, што так робіцца ў суседняй Украіне? Думаю, не, а толькі павагу выклікае. А што тычыцца школ, то, можа, рэгулярна і не дзеля "галочки" праводзіць там тыдні мовы? Пачаць хаця б з гэтага.
Ірына, наконт "Цікава даведацца, на чым засноўваецца Ваша меркаванне наконт таго, наколькі хопіць майго імпэту". Не хацела абразіць, але на што толькі журналісты часам не ідуць дзеля цікавага матэрыялу... Эксперымент, бачу, быў нялегкім. Таму жадаю сіл на яго працяг:)
Цитировать
гость 06/10/2010 00:43
А мне падалося, што Ірына не для цікавага матэрыялу, гэта рабіла... І добра ўжо тое, што, як бы ні ставілася паважанае спадарства да мовы роднай, абмеркаванне праблемы ўсё ж такі ідзе. Значыцца, не ўсё згублена, хвалюецца народ. Ірына, ваша справа дае вынікі!!!
Цитировать
гость 06/10/2010 16:17
Выдатны артыкул, Ірына, дзякую. Я беларускамоўная, але карыстаюся пераважна расейскаю, бо ў размове абіраю мову суразмоўцы. Пашчасціла, што ёсць беларускамоўныя сябры. Заўжды было крыўдна за тое, як ставяцца беларусы да роднае мовы. Асабліва адчула гэта, калі прыйшла на новую працу і заўважыла, што адзін калега напэўна беларускамоўны. Прыйшлося спытаць яго, ці гэта насамрэч так, і ці можна з ім на працы па-беларуску размаўляць. Вынік - так, беларускамоўны, і не, лепш не ўжываць родную мову на працы - не так зразумеюць іншыя. Сумна.
Цитировать
гость 07/10/2010 01:02
ой милые дамы, вы такия адукаваные и культурныя што няма слоу. чтобы уважали вас, уважайте других, а заодно ответьте на пару несложных вопросов: на каком языке говорят в сша, на каком в канаде, на каком в мексике, на каком в бразилии? неужели на американском, канадском, мексиканском и бразильском? тогда почему в россии российский язык?:))))) если уж вы такие последовательные и принципиальные, то используйте вариант бел мовы тарашкевича, коли для вас руская мова стала вдруг расейскай. :)))))
ps автор, не смешите мои тапочки. как меня может задеть пустая статья и слово гультай? :)) единственное, что меня всегда задевает это откровенная глупость, в вашей статье глупо, нелепо и неказисто все - начиная с описания ваших приключений(ни о чем, люди никак на мову, тем более отрицательно как бы вам этого не хотелось, не реагируют), заканчивая гениальными выводами. :))
Цитировать
гость 07/10/2010 12:49
Dim, я бачу Вас усё ж вельмі зачапіў "бязглузды артыкул" і Вы ў адказ хацелі б зачапіць мяне абразамі, што яскрава сведчыць аб узроўні Вашай культуры і адукацыі. Вы маеце права на сваю думку і крытыка, насамрэч, - гэта добра. Але ж яна павінна быць абгрунтаванай. У школе зараз гэтаму не вучаць? Ці Вы многа заняткаў прапускаеце?
І хацела б Вам адказаць больш прадметна, але не ведаю, што дакладна Вас бянтэжыць.
Ірына Чарнабай
Цитировать
гость 09/10/2010 23:54
…а по-моему автор абсолютно без агрессии делится с нами результатами своего эксперимента и  вполне отдает себе отчет в том, что у большинства из нас друзья, родственники и деловые связи находятся в соседней России.
…вот для примера: во многих провинциях Франции и Китая есть свои диалекты, которые достаточно сильно отличаются от того языка на котором говорят дикторы на телевидении. Может это не дает им никаких бонусов в существовании, но при этом и не требует от них дополнительных усилий, и уж тем более им не приходит в голову руками и ногами отмахиваться от своей самобытности. Я так сама паспрабую правесцi для сабе тыдзень роднай мовы, нават калi спачатку тое будзе атрымлiвацца смешна дый дрэнна. Думаю, што павiнна мець у сабе нешта сапраўднае, беларускае, нешта яшчэ акрамя грамадзянства ў пашпарце ))). Дзякуй вам, Iрына.
Цитировать
гость 27/10/2010 01:30
К сожалению, многое, что касается поддержки беларускай мовы  в нашей стране, на мой взгляд, делается топорно,  без трепета к этой самой роднай мове.  Не могу  не вспомнить уже приутихшее в обсуждениях решение о 75% доле белорусской музыки на радиостанциях, которое было весьма утрированно реализовано. Белорусской музыкой считалось все, что написано/озвучено/спето белорусским исполнителем, но редко на БЕЛОРУССКОМ языке. Поэтому имеем, что имеем. И беларуская мова редкая гостья в радио и телеэфире,  и чиновники на ней не разговаривают. Хотя нет, есть все же у нас исключительный чиновник – министр культуры Павел Латушко, который не пытается, а разговаривает.  И надо отметить, его всегда приятно слушать:)

Хочу верить, что ситуация с беларускай мовай в стране будет меняться. Потому что на данный момент, в большинстве своем мы, белорусы,  не знаем, как на нее реагировать. Понимаем, а ответить смущаемся. Иностранцы в своей же стране. За статью спасибо.
Цитировать