Вверх



Стараселле. Добрушскі раён

1898 0 12:22 / 05.03.2015

У гэты дзень упершыню за працяглы час хмарнасці і шэрасці вызірнула сонца, ды так шчодра асвяціла наваколле, што і ў паветры пачуўся водар вясны. А рэчачка Уць літаральна на ўездзе ў Стараселле ўжо прарвала лёд, парадавала блакітнай свежасцю вады. Але там, дзе лёдавая купіна яшчэ трымаецца, заўважыла групу рыбаловаў. І сярод іх жанчына, як аказалася, 70-гадовая Марыя Фацік. Разам з мужам Сяргеем прыехала з суседняй Антонаўкі, каб паспытаць удачу. Пры мне яна ўсміхнулася гаспадыні: ладны акунёк аказаўся ў руках. Шкада, што аголены слізкі лёд не дазволіў бліжэй занатаваць фотакамерай Марыю з рыбкаю. Але ж усё-такі фота ёсць! Фацікі падзяліліся, што яны — палешукі, з Лельчыцкага раёна родам. Пасля катастрофы на ЧАЭС паехалі на Украіну, пад Палтаву, а ў 2003-м вярнуліся ўжо на Добрушчыну. «Перадайце праз газету прывітанне землякам-лельчукам!» — сказаў Сяргей.


Вось так пачалася вандроўка, і я ўбачыла ў рыбацкай удачы Марыі добры знак. А літаральна праз колькі хвілін стрэла Раісу Чарнаморчанку, жыхарку Стараселля, што імчала на ровары на працу ў сельсавет. Цудоўная швачка, паштальён з 11-гадовым стажам, зараз працуе прыбіральшчыцай.


 Адкуль у вас такое каларытнае марское прозвішча? — спыталася ў жанчыны.


 Ды першы мужык надзяліў, яго карэнні ці то ўкраінскія, ці то малдаванскія.







Жаночая доля


Аповед Раісы Чарнаморчанкі:


IMG_7512.JPG




Раіса Чарнаморчанка


 Я са шматдзетнай гаротнай сям’і. Помніцца, прыйдзем з брацікам Федзькам у магазін, то прадаўшчыца стараецца пачаставаць хоць зліплымі цукеркамі, ведае, што для нас ласункі недаступныя. Фёдар казаў мне: «Вырасту, ні ад кога не буду залежыць». Дзякаваць Богу, дабіўся. Жыве харашэ.


А я, ведаеце, на што зайздросціла ў дзяцінстве? На бацькоў, якія прыходзілі ў школу і пастаянна цікавіліся сваімі дзецьмі. Мой бацька быў інвалід, а маці было не да таго. Марыла: вырасту, буду пастаянна ў школе. Мара ажыццявілася: вучобу дваіх сынкоў давялося кантраляваць. Хлопцы, яны ж, ведама, жвавыя. Цяпер старэйшы Стэфан працуе на «Алкапаку», меншы, Сяргей — саставіцель цягнікоў у Гомелі.


Чаму з паштальёнаў пайшла? Цяжка з маім характарам, усё праз сэрца прапускаю. Я ж па-сапраўднаму слугавала бабулям і дзядулям. Яны не так тую пенсію чакалі, як магчымасць выгаварыцца са мною. Іншыя здалёк убачаць, тэпаюць насустрач: «Лялечка наша едзе!»


...З першым мужыком 15 гадоў пражылі. Выпіваць харашэ стаў. Ды к таму ж ён казярог, а я — скарпіён. Не вытрымала, кінула. Пяць гадоў адна жыла. Працавала з дня да ночы. Лёс навучыў. А другога, ведаеце, як знайшла, Міколу? Ды я яго з малалецтва ведала! У пікара разам гулялі. Ды мы ж на сваіх хлопцаў не глядзім, нам экзотыку падавай. Так і застаемся ля карыта разбітага. Калі спатрэбілася мне грубу перакласці, паклікала Міколу з напарнікамі. Слова па слову, разгаварыліся пра жыццё-быццё. Праз колькі дзён ён прапанаваў мне сысціся.


У Міколы я трэцяя ўжо па ліку жонка. 10 гадоў мы разам. Разжыліся, разбудаваліся. Сыны мае з першага дня яго бацькам назвалі. Усё харашэ.







З гісторыі вёскі


Вёска Стараселле вядома з XIX стагоддзя ў Беліцкім уездзе Магілёўскай губерніі. У 1813 годзе тут пабудавалі царкву Святога Мікалая. Як расказаў краязнаўца, насовіцкі настаўнік Віктар Серпікаў, калі храм згарэў, у 1954-м пабудавалі новы. Зрабілі царкву з дзвюх драўляных хат з вёсак Грабаўка і Жураўлёўка.


З другой паловы XIX стагоддзя ў Стараселлі працавала народнае вучылішча, дзе ў 1902 годзе было 92 вучні. У 1926-м


ў вёсцы з’явілася паштовае аддзяленне. На працягу амаль года — з 8 снежня 1926-га па 30 снежня 1927-га Стараселле было цэнтрам аднайменнага сельсавета Насовіцкага раёна.







Вайна і немцы


У верасні 1943 года гітлераўцы спалілі ў Стараселлі 187 двароў і забілі 5 мірных жыхароў. Насельніцтва вёскі, што перажывала тут акупацыю, і сёння з жахам згадвае тыя дні. Слухаючы вяскоўцаў, не магла пазбавіцца адчування, як глыбока ўнутры нас карэніцца гэта памяць. І 70 гадоў пасля Перамогі баліць, баліць, баліць...


У дыхтоўным доме Мікалая і Зінаіды Бондаравых я гутарыла з адметнай жанчынай, Ганнай Бічуковай, 1926 года нараджэння. Ганна Рыгораўна — міралюбівая бабуля, падкормлівае вераб’ёў і катоў, лёгкая на пад’ём. У характары адчуваецца такая сіла духу, такі гарт, што многім маладым павучыцца.


Ад вывазу ў Германію яе і многіх іншых з мясцовай моладзі, па словах Рыгораўны, у 1943-м выратаваў тутэйшы стараста Фёдар Бондараў — бацька цяперашняга гаспадара хаты, у якой мы вялі гаворку. Гэта ён папярэдзіў, каб юнакі і дзяўчаты паспелі схавацца. Цётка Ганна любіць бываць тут і гутарыць, збягаючы ад уласнай адзіноты.


Мо таму і жыву


Аповед Ганны Бічуковай:


IMG_7534.JPG




Ганна Бічукова


 Мой дзед Ціхан Якаўлевіч Бічукоў гаспадар быў адметны. Каваль, бондар, сталяр, жаў, касіў. Не было той работы, якую не ведаў.


За агародамі стаяў яго млын з двухконным прывадам. Дзед быў падрадчыкам, будаваў у свой час царкву. Як пачалася рэвалюцыя, млын спалілі басякі. Керасінай аблілі.


У калектывізацыю дзеда раскулачылі. Прыйшлі ўночы, жуллё нейкае, з доўгімі металічнымі палкамі і давай шныпарыць. Забралі каня, пшано і самавар. А я яго толькі начысціла, каб на Вялікдзень ззяў у хаце. Ведаеце, колькі болю і крыўды было ў маім дзіцячым сэрцы? Мама з адчаю панесла ў «Торгсін» (так называлася тагачасная крама па скупцы золата і срэбра) свой заручальны пярсцёнак. За выручаныя грошы купіла мо пуд пшана і бутэльку алею. Так што на свята харчаваліся кашай.У 1933-м вельмі галадавалі! Параілі нам збіраць кветачкі канюшыны, сушыць іх, таўчы і пекчы такія аладкі «шаройкі». Пайшла я неяк з бабкай Гардзеіхай збіраць ружовыя тыя кветачкі. Села заднім месцам на купіну, рву. А мурашы жоўтыя так скусалі тое месца! Бегала ў вадаём наш Ржавец, адмочвала боль... Мо, таму доўга і жыву, што мурашы тады пакусалі?..

IMG_7545.JPG

Вышывальшчыца Тамара Шульга: “Каб мне столькі здароўя, колькі вышывак я сваіх па свеце пусціла”


Праз нейкі час, паспытаўшы шароек, мама перастала іх гатаваць. Прыйшла да высновы, што хмельныя яны, галовы балелі ад тых аладак. Пазычылі ў суседа Ларывона ячменю. Памятаю пры гэтым словы сваёй бабулі Лізаветы Кірылаўны: «Слава табе, Госпадзі, мы не памром!»


Дзед прапанаваў калгаснай уладзе аднавіць млын. Прасіў на гэта чатыры сотні грошай. Казаў: «Я сам дабудую, будзе ўсім карысць». Ніхто не пагадзіўся. За дзве сотні прадалі шалёўку ад дзедавага млына дырэктару школы. Ён абгарадзіў ёй свой двор і сад.


Перад Вялікай Айчыннай вайною сям’я разжылася крыху.


IMG_7532.JPG




Мікалай Бондараў: “38 гадоў адпрацаваў у саўгасе “Насовічы” рабочым, трактарыстам, шафёрам”


Бацька мой працаваў на вагонарамонтным заводзе. Мелі чараду, 26 гусей. І сярод іх адзін такі прыгажун гусак — бялюткі-бялюткі,


як лебедзь. Як жа мне хацелася, каб ён пакрасаваў, пажыў, парадаваў усіх сваёй прыгажосцю!


Дык жа немцы ў Стараселле ўступілі. Неяк суседка цётка Маня прыбегла ўстрывожаная: «Бяжы, там два немцы на брычцы едуць, гусака твайго белага ўпадабалі, пытаюцца, за колькі прадасце». Мама панеслася, ледзь не на каленях упрошвала тых афіцэраў, каб дарма любых дзвюх гусак шэрых узялі, толькі не гусачка белага, ды дзе там... Я так галасіла па сваёй прыгожай птушцы!


Бацька мой займаўся адпраўкай станкоў завода ў эвакуацыю. Думалі яны, што паспеюць з’ехаць, але калі прыйшлі назаўтра, аказалася, што позна. Пайшлі ўпяцярох, рабочыя, з катомкамі за Гарадню, намерваліся дабрацца да Харкава, і так дагнаць сваіх. А ім паведамілі, што ў Шчорсе ўжо немцы. Прыйшлося вярнуцца ў сваю вёску.


...Перад адступленнем фрыцы пагналі нас за Лагуны капаць акопы. Цэлы дзень рылі, а ўвечары нас закрылі з ваеннапалоннымі. Вошы поўзаюць, жудасна. Старажылі бандэраўцы. Мы прасілі: «Пусціце!» Ды дзе там! Потым мяне падвучылі прытварыцца, што захварэла. Нацерла я твар хусткай, укрылася ёю. Прапусцілі. Пайшла праз Будзілку...


У 1929 годзе ў Стараселлі быў арганізаваны калгас


Разведчыкі помняцца нашы. Іх гучны голас: «Молодежь, выходи!» Хлопцы ўсмешлівыя, дружалюбныя прынеслі весткі пра вызваленне.


Яна йграла на гітары — талент ад бацькі, які валодаў ігрой


на балалайцы, мандаліне. Вельмі любіць песні Ганны Герман.


А з любімых народных працытавала: «Ехалі казакі са службы


дадому, спадманулі Галю, забралі з сабою...»


Жаночы лёс не склаўся, мо, год толькі пражыла з мужам. Ёсць сын. Бывае наездамі. Згадваючы перажытае ўсёй сям’ёй, Ганна Рыгораўна асабліва падкрэслівае, што была і застаецца патрыётам сваёй зямлі. Працавала яна ў пасляваенны час сарціроў­шчыцай пісьмаў, карэспандэнцыі на паштамце ў Гомелі. Пазней брыгаду там узначальвала. 35 гадоў стажу выпрацавала, а калі сыйшла на заслужаны адпачынак, то яшчэ вартаўніком у пасылачным аддзеле пяцігодку адпрацавала.


 Неяк з вайсковага пісьма вытыркнулася 50 савецкіх рублёў. Клей ухапіла, заклеіла так, каб дайшлі тыя грошыкі да адрасата, — падзялілася напрыканцы цётка ганна.


IMG_7520.JPG




Рыбачка Марыя Фацік









Фото Фота аўтара

0 Обсуждение Комментировать
Загрузка...