Вверх



Справа не толькі ў капелюшы

1972 0 15:14 / 30.03.2012
Калі лічыць, што ў творчасці чалавека праяўляецца яго характар, героі гэтага артыкула — людзі вясёлыя і яскравыя. Іх ручныя работы ўздымаюць настрой і прымушаюць сустрэчных з цікавасцю азірацца.



Студэнтка Юлія Кавалёва ўражвае незвычайнай сумкай, зробленай з грампласцінак. Думаю, спявачка Lady Gaga ацаніла б гэтую ідэю.



— Прыйшлося прабіваць пласцінкі маленькім цвіком, а не іголкай, — тлумачыць Юля. — На жаль, пакуль гэта мой адзіны hand made. А вось маці мая сапраўдная мастачка. Нядаўна падаравала мне новы заплечнік з выявай катоў. Добра, бо сумка з грампласцінак не пад любое адзенне падыходзіць.
Школьніца Даша Гаўрыленка вырабляе казачныя галаўныя ўборы: капелюшы, цыліндры, вэлюмы.



Прызнаецца, што натхняе яе анімэ:

— Героі любімых мультфільмаў так прыгожа апранаюцца, што мне захацелася зрабіць нешта такое для сябе. Я абрала цікавыя капелюшы, таму што яны заўсёды звяртаюць на сябе ўвагу. На жаль, моладзь рэдка носіць падобныя галаўныя ўборы. Нават незвычайныя прычоскі робяць не так часта, як хацелася б.
Вылучаюцца сярод астатніх і ўпрыгожванні гандляра Рыты Барбаровіч. У яе столькі рознакаляровых завушніц і пярсцёнкаў, што мы стаміліся іх лічыць.

— Вырабляю ўпрыгожванні ўжо амаль год. Спачатку вырашыла проста паспрабаваць, але сябрам вельмі спадабалася. Трэба працягваць. Цяпер мае ўпрыгожванні можна пабачыць на многіх гомельскіх дзяўчатах.
Спецыяльна да 95-годдзя нашай газеты дзяўчына зрабіла завушніцы «Гомельская праўда».



Дом плазмаразьбяра Яўгена Налімава знайсці няцяжка: двор каля яго пад’езда ўпрыгожвае незвычайны металічны жук. Мы падымаліся ў кватэру Жэні ў асяроддзі смешных істот і маленькіх сардэчак.







— Гэтымі фігуркамі я закрываю невялікія ўчасткі аблезлай фарбы, паляпшаю тым выгляд пад’езда. Бывае, што іх вырываюць «з мясам». Шкада, канешне. Хочацца, каб людзі не псавалі добрыя рэчы, — дзеліцца Яўген. — Люблю дарыць свае работы сябрам, упрыгожваць горад. Творчасць робіць наша жыццё больш цікавым. У будучым мару пабачыць свае работы на выставах «Белэкспа».

Фото Севярыны Сонцавай

0 Обсуждение Комментировать
Загрузка...