Вверх


Хочаш кашы — сей грэчку

379 0 00:00 / 13.04.2009
У тры разы сёлета павялічваюць плошчу пад грэчку хлебаробы філіяла “Марозавічы-Агра” ААТ “Гомельскі хімічны завод”. “Стаўку на гэту крупяную культуру робім не выпадкова, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства В. В. Пархоменка. — Яна зараз карыстаецца вялікім попытам у харчовай прамысловасці, а таму з яе рэалізацыяй не будзе ніякіх праблем. Ад продажу будучага ўраджаю плануем добры прыбытак”. Перавага грэчкі над іншымі культурамі і ў тым, што яна ачышчае палі ад пустазелля, а салома, якая ў час уборкі здрабняецца, з’яўляецца добрым угнаеннем.
0 Обсуждение Комментировать