Вверх


“Кастусь” разышоўся не на жарт

481 0 07:26 / 01.09.2009
На доследным участку эксбазы “Уваравічы” азімае трыцікале новага сорту “Кастусь” дало летась высокi ўраджай. Таму сёлета культуру вырошчвалі ўжо на 50 гектарах. Намалоты аказаліся рэкорднымі нават для гэтага перадавога насенневодчага сельскагаспадарчага прадпрыемства рэспублікі. У сярэднім з гектара выйшла па 69,9 цэнтнера збожжа. Пад ураджай наступнага года “Кастусь” зойме ўжо 170 гектараў і дасць перспектыўны насенны матэрыял для многіх гаспадарак вобласці.
0 Обсуждение Комментировать