Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Чую тваю жаўруковую музыку ў скошаных травах мурожных...

2719 0 15:05 / 09.02.2017
У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага,  у Гомелі ў гарадскім цэнтры культуры пройдзе «Вечар беларускай культуры». 
Далучыцца да традыцый продкаў можна будзе на выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці і народных рамёстваў, страў нацыянальнай кухні. 
Увесь вечар прысутныя змогуць атрымоўваць асалоду ад беларускіх народных мелодый у выкананні вядомых выканаўцаў і калектываў. У 18.30 распачне канцэрт фолк-гурт «Ягорава Гара», і вядома ж, створыць сапраўднае свята-шоу. 
Пачатак вечара беларускай культуры ў 17.00. Праводзіцца ён у рамках праекта «Вечары нацыянальных культур у ГЦК».
Культура

0 Обсуждение Комментировать