Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

21 лютага — дзень роднай мовы

4666 0 18:49 / 19.02.2018


21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Гэтая дата абраная невыпадкова: яна служыць памяццю аб расстраляных пакістанскай паліцыяй студэнтах горада Дака (сёння – сталіца Бангладэш), якія 21 лютага 1952 года выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем прызнаць дзяржаўнай іх родную бенгальскую мову. У 1999 годзе на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы і ўпершыню святкаваўся ў 2000-м.

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі – краіне для жыцця.

Нямала цікавых мерапрыемстаў, прымеркаваных да гэтага дня, падрыхтавала кафедра беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. У прыватнасці, будзе праведзены конкурс чытальнікаў твораў аб мове сярод студэнтаў, арганізуецца флэшмоб “Гавары са мной па-беларуску”, праводзіцца ўсеагульны дыктант. “Святкуйце з намі, думайце і гаварыце па-беларуску, далучайцеся да нас!” – запрашаюць выкладчыкі кафедры жыхароў Гомельшчыны. 

Фото из интернета
Культура

0 Обсуждение Комментировать