Вверх


Ад “Каранёў травы” да партнёрства і здароўя

364 0 07:54 / 25.02.2010
Райцэнтр наведаў часова ўпаўнаважаны ў справах Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Кіёсі Мацу­дзакі. Падчас яго візіту быў падпісаны кантракт на пастаўку медыцынскага абсталявання для цэнтральнай раённай бальніцы па гранту ў рамках рэалізацыі праграмы ўрада Японіі “Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па бяспецы насельніцтва”. У рамках гэтай праграмы аказваецца непасрэдная гуманітарная дапамога тэрыторыям, што пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
0 Обсуждение Комментировать