Вверх


Мільёны за прыгажосць

379 0 00:00 / 25.09.2008
У рэспубліканскім сельскагаспадарчым вытворчым унітарным прадпрыемстве “Насовічы” пятніца кожнага тыдня лічыцца санітарным днём. Тут сярод вытворчых падраздзяленняў арганізавана спаборніцтва па навядзенні належнага парадку на іх тэрыторыі і ў рабочых памяшканнях. Штоквартальна падводзяцца вынікі.
Так, калектывы МТФ “Антонаўка” і цэха па раслінаводству, якія ў другім квартале занялі ў гэтым конкурсе адпаведна першае і другое месцы, адзначаны прэміямі ў паўтара і мільён рублёў.
— Прыгажосць на рабочым месцы не толькі падымае нашым працаўнікам настрой, але і дапамагае дабівацца ім высокіх  вытворчых паказчыкаў, — падкрэсліла намеснік дырэктара прадпрыемства А. І. Зяцькова.
0 Обсуждение Комментировать