Вверх


Будзь прыгожай, пошта!

419 0 00:00 / 29.09.2008
У вёсках раёна актывізавалася работа па прывядзенню ў належны выгляд будынкаў і памяшканняў мясцовых аддзяленняў сувязі. Капітальна адрамантаваны і пераабсталяваны пошты ў Насовічах, Жгуні, Пераросце, Крупцы і ў іншых населеных пунктах.

— У бліжэйшы час поўнасцю завершым рамонт паштовых аддзяленняў таксама ў вёсках Уць і Кузьмінічы, — запэўніла начальнік раённага вузла паштовай сувязі Г. Я. Дубаўцова. — У выніку значна палепшыцца абслугоўванне іх жыхароў.
0 Обсуждение Комментировать