Вверх


Патрэбен нам бераг турэцкі

362 0 06:37 / 24.08.2010
ААТ “Гомельшкло”  павялічвае аб’ёмы сваёй прадукцыі і пашырае геаграфію продажу. У Турцыю адпраўлена першая партыя паліраванага шкла памеру DLF (3210 х 2250 мм) агульным аб’ёмам звыш 148 тысяч квадратных метраў. 25 вагонаў з гомельскім шклом накіраваны ў Растоў-на-Доне, якое будзе перагружана на марскі транспарт і адпраўлена пакупніку. Ім з’яўляецца адна са стамбульскіх фірм. На дастаўку грузу спатрэбіцца каля 25 дзён.
0 Обсуждение Комментировать