Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

У КОЖНАГА – СВАЯ ДАРОГА…

4823 0 23:27 / 30.11.2017
У гомельскай гарадской бібліятэцы імя Герцэна прайшоў творчы вечар Аляксандра Атрушкевіча
Аляксандр Атрушкевіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. Творца даўно друкуецца ў розных выданнях, актыўна ўдзельнічае і перамагае ў літаратурных конкурсах. За плённую творчую працу адзначаны ганаровымі граматамі і дыпломамі. 
Вось і на творчым вечары, які нядаўна адбыўся ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна, пісьменнік прэзентаваў новыя кнігі прозы на рускай мове “Беспутный Ян” і “Петля Мебиуса”.
Выдавец Міла Беразоўская, паэт Міхась Болсун і многія іншыя ўдзельнікі сустрэчы падкрэслілі: кнігі Аляксандра Атрушкевіча – запатрабаваныя чытачамі. Яны прыцягваюць, бы магнітам, сваёй арыгінальнасцю, цікавымі вобразамі, філасофскімі развагамі, адметным гумарам.
На вечар, дарэчы, завіталі і родныя пісьменніка. Адчувалася, што сям’і Атрушкевічаў вельмі спадабалася атмасфера, у якой віталі іх бацьку, мужа, дзядулю. Гучалі душэўныя пажаданні, вершы, кароткія замалёўкі, песні, якія выканала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Шамяткова.
На кніжнай выставе чытачы і прыхільнікі творчасці пазнаёміліся з навінкамі ад Аляксандра Атрушкевіча і калектыўнымі выданнямі, у якіх надрукаваны яго творы. З задавальненнем слухалі выступленне Аляксандра Міхайлавіча, ягоныя ўспаміны, развагі пра месца кожнага чалавека на зямлі.
Як прызнаўся творца, яшчэ са школьных гадоў ён занатоўваў у асабісты дзённік падзеі пражытага дня, якія чымсьці запомніліся. Менавіта гэтае захапленне дапамагло фарміраваць думкі, развіць фантазію, што потым яскрава адлюстравалася ў прозе, вершах, п’есах.
Гомель

0 Обсуждение Комментировать