Вверх


5 лістапада ў абласным грамадска-культурным цэнтры адбудзецца ўрачыстасць з нагоды 10-годдзя абласнога аддзялення ГА”Саюз пісьменнікаў Беларусі”

498 0 17:38 / 03.11.2015

13 творцаў у свой час былі прыняты ў новы саюз, а за мінулае 10-годдзе рады аддзялення папоўнілі яшчэ 40 літаратараў. За гэты час напісана і выдадзена каля 250 кніг, многія з пісьменнікаў Гомельшчыны адзначаны літаратурнымі прэміямі, у тым ліку і міжнароднымі. Усталявана абласная літаратурная прэмія імя Анатоля Грачанікава. Па выніках творчага года выдаецца альманах “Гомельшчына літаратурная”, заснавана серыя кніг пісьменнікаў-юбіляраў.


Штогод праводзяцца шматлікія сустрэчы з чытачамі ў школах, навучальных установах, бібліятэках, на прадпрыемствах. Вось і напярэдадні юбілейнай даты гомельскія пісьменнікі выступілі ў школах абласнога цэнтра, а іх калегі-рэгіяналы — у гарадах і вёсках па месцы жыхарства. 


Пашыраюцца стасункі абласнога аддзялення пісьменніцкай арганізацыі з калегамі з Расіі і Украіны, рэалізавана некалькі сумесных праектаў па выданні паэтычных перакладаў. Своеасаблівым брэндам Гомельшчыны стала пісьменніцкае свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”. Дарэчы, заўтра ў абласной універсальнай бібліятэцы па добрай завядзёнцы адкрыюцца ўжо дзявятыя па ліку пісьменніцкія дажынкі. 


6 лістапада пісьменнікі Гомельшчыны і іх госці наведаюць Ельскі раён, пабываюць у аграгарадку Зашыр’е. 






0 Обсуждение Комментировать