Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

У Новай Гуце прайшоў шосты раённы конкурс-фестываль «Ад прадзедаў спакон вякоў...»

1106 0 22:00 / 24.11.2016
Дзясяткі артыстаў і майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці сабраў у Новай Гуце шосты раённы конкурс-фестываль «Ад прадзедаў спакон вякоў...».
Творчы форум праходзіць раз у два гады і з кожным разам збірае ўсё больш удзельнікаў. Адметна, што ў выступленнях і выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці заняты шмат дзяцей, што гаворыць аб пераемнасці пакаленняў.
У выніку гран-пры конкурсу-фестывалю за вернасць традыцыям заваявалі навучэнцы Галавінскай школы — аматарскае аб’яднанне «Спадчына». Арганізатары конкурсу-фестывалю спадзяюцца, што наступны творчы форум будзе яшчэ больш маштабным і цікавым, заклікаюць жыхароў раёна, установы адукацыі і культуры збіраць, захоўваць і прапагандаваць нацыянальныя традыцыі.
Фото аўтара
Гомельский район

0 Обсуждение Комментировать