Вверх


Яшчэ не сышлі росы, а ўжо кладуцца пакосы

585 0 09:48 / 09.06.2011
У адкрытым акцыянерным таварыстве “Саўгас-камбінат “Сож” у гэтыя дні выяз­джаюць на луг касцы вельмі рана. І працуюць яны на працягу светлавога дня. У асноўным у рабоце задзейнічаны самаходныя касілкі вытворчасці “Гомсельмаша”, у тым ліку і найбольш высокапрадукцыйная з шырынёй захопу жняяркі ў дзевяць метраў. Менавіта на такой працуе вопытны механізатар Сяргей Яўсеенка, які значна перавыконвае дзённыя заданні. Стараюцца і іншыя ўдзельнікі корманарыхтоўкі. На гэтым тыдні касьбу па першаму ўкосу плануюць закончыць. Як падкрэслівае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Якаўцоў, стаўку робяць на нарыхтоўку сена. Яго назапашана ўжо звыш за тысячу тон, што значна больш, чым летась.
Еще не ушли росы, а уже ложатся покосы


English (auto-detected) » Russian


0 Обсуждение Комментировать