Вверх


У Хойніках адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі

2232 0 15:58 / 27.02.2017

Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь залы былой панскай сядзібы, дзе зараз знаходзіцца Хойніцкі раённы краязнаўчы музей, ператварыліся ў выставачныя ваеннай зброі.


Свае экспанаты ўзбраення розных часоў прывезла Гомельская пагранічная група. Кулямёт Калашнікава, пісталет Шпагіна, вінтоўка Мосіна — усё гэта маглі ўбачыць і патрымаць у руках наведвальнікі музея. Для школьнікаў правёў экскурсію начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай пагранічнай групы падпалкоўнік Андрэй Панасейка. Рабятам прапанавалі пастраляць з дапамогай спецыяльнага трэнажора, у якім не патрэбяцца кулі. Да мішэні праведзены правады, па якіх даныя пра стрэл перадаюцца ў праграму.

Працягам выстаўкі стаў круглы стол на тэму «Служу Айчыне!». Таксама ў раённым Доме культуры адбыўся канцэрт аркестра Гомельскай пагранічнай групы «Свята мужнасці і гонару».


0 Обсуждение Комментировать